Летапіс жыцця Народнага калектыву паэтаў “Арэскія вытокі”

Клуб паэтаў Старадарожчыны «Арэскія вытокі» быў створаны на базе Дзяржаўнай установы культуры «Старадарожская раённая цэнтральная бібліятэка» ў 1997 годзе.

У 2017 годзе было прысвоена званне “Народны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”, якое поспяхова было пацверджана ў 2020, 2023, і 2026 годзе. У 2023 годзе ў назве клуба адбыліся змены, і гэтага часу ён называецца – Народны калектыў паэтаў “Арэскія вытокі”.

016.jpg

У складзе народнага калектыву паэтаў «Арэскія вытокі» - 19 ўдзельнікаў. Яны адрозніваюцца сваімі інтарэсамі, позіркам на жыццё, творчымі планамі, узростам, адукацыяй, але ёсць адна рыса, якая аб’ядноўвае ўсіх – любоў да паэтычнага радка. Многія ўдзельнікі клуба валодаюць музычнымі інструментамі і выконваюць свае аўтарскія песні, а таксама ўдзельнічаюць у мастацкай самадзейнасці, пішуць карціны.

Творчасць паэтаў разнастайна па сюжэту, настрою, складзе напісання. У творчай скарбонцы народнага калектыву паэтаў «Арэскія вытокі» вершы рознай тэматыкі - лірычныя, гістарычныя, ваеннай, і нават, фантастычныя паэтычныя творы. Але асноўнай тэмай з'яўляецца - патрыятызм, любоў да сваёй зямлі, да свайго краю.

017.jpg

У 1997 годзе старшынёй клуба быў абраны – Алесь Шчэрба, з 2007 года, абавязкі старшыні выконвала – Нэлі Астрэйка. У снежні месяцы 2013 года старшынёй клуба быў абраны Павел Цюленеў, які выконвае гэты абавязак па-сённяшні дзень.

018.jpg

Клуб мае свой дэвіз, палажэнне, задачы і мэту работы. Пасяджэнні ўдзельнікаў калектыву праходзяць у фармаце сустрэч, пад час якіх паэты разбіраюць свае новыя паэтычныя творы. Таксама для розных катэгорый насельніцтва горада і раёна праводзяцца мерапрыемствы, такія як: музычна-паэтычныя праграмы, паэтычныя і творчыя сустрэчы, святы паэзіі, святочны нон-стоп, паэтычны гурман-вернісаж. Асабліва варта адзначыць сумесную работу ўдзельнікаў народнага калектыву паэтаў «Арэскія вытокі» з удзельнікамі раённага літаратурнага клуба «Литера», з якімі праводзяцца майстар-класы і прэзентацыі творчасці.

019.jpg

Уся работа калектыву накіравана на тое, каб даць магчымасць паэтам дзяліцца сваёй творчасцю з жыхарамі горада і раёна, развіваць і ўдасканальваць паэтычнае майстэрства, вывучаць і прапагандаваць літаратурную спадчыну Старадарожчыны, папулярызаваць беларускую літаратуру.

020.jpg

Пастаяннымі творчымі пляцоўкамі можна лічыць Старадарожскую раённую цэнтральную бібліятэку, сярэднія школы горада і раёна, Старадарожскую дзіцячую школу мастацтваў, Старадарожскі раённы цэнтр культуры і адпачынку, Старадарожскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

021.jpg

Паэты пастаянныя ўдзельнікі раённых свят, прысвечаных Дню Перамогі, Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дню горада Старыя Дарогі і Старадарожскага раёна.

022.jpg

Асаблівай ўваги заслугоўвае ўдзел паэтаў у конкурсах рознага ўзроўню. У 2018 годзе радыё «Мінская хваля» аб’явіла конкурс аўтараў вершаў на тэму «Год малой радзімы». Па выніках якога Таццяна Шпакава заняла-1-е месца, Марыя Захарава і Павел Цюленеў падзялілі 2-е месца.

023.jpg

024.jpg

У 2019 годзе калектыў атрымаў перамогу ў абласным конкурсе «Творчы алімп Міншчыны», у намінацыі «Аматарскія аб'яднанні і клубы па інтарэсам».

У 2022 годзе да 85-годдзя Мінскай вобласці паэты прынялі ўдзел у абласным конкурсе «Родная Міншчына табе...», да якога было падрыхтавана відэавіншаванне з вершамі адпаведнай тэматыкі.

025.jpg

У 2023 годзе калектыў быў удастоены дыплома за ўдзел у восьмым раённым свяце паэзіі і песні «Я словам слаўлю родны край» г.Любань.

У 2025 годзе праца калектыву была прадстаўлена на XXX III рэспубліканскім конкурсе «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры», па вынікам якой калектыў атрымаў дыплом 1 ступені ў намінацыі «За падтрымку і ступені развіццё чытання».

Яркай творчай справаздачай работы клуба з’яўляецца выхад у свет літаратурных выданняў. Так у 1996 годзе выйшаў першы паэтычны зборнік “Арэскія вытокі”. Пачынаючыя аўтары ўпершыню ўбачылі свае вершы побач з радкамі ўжо знакамітых землякоў Кастуся Цвіркі, Алеся Усені, Міхася Парахневіча.

1999 год – выйшаў другі зборнік вершаў паэтаў Старадарожчыны “Росныя далі”.

2000 год – выходзіць зборнік вершаў юных паэтаў Старадарожчыны “Расінка”.

2008 год – выходзіць зборнік паэзіі, прозы, публіцыстыкі “Арэскія крыніцы”.

У 2015 і 2016 гадах адзін за адным выходзяць зборнікі вершаў Паўла Цюленева “Музыка душы”, Марыі Захаравай “Проза жизни”, Людмілы Антанюк “Белый танец”, Наталлі Уманскай “Вечное вдохновение”, Тамары Дзмітрук “Во мне звучит мелодия стиха”, Валянціны Грабінавай “Когда душа поёт…”, а таксама сумесны зборнік удзельнікаў клуба паэтаў “Арэскія вытокі” – “Чыстыя вытокі паэтычных радкоў”. 2022 год да 25-годдзя з часу стварэння калектыву выходзіць калектыўны зборнік паэзіі “Нам только 25…”.

У 2023 годзе выходзіць дапоўнены зборнік паэзіі выдадзены да юбілею Валянціна Грабінавай “Когда душа поёт”, у 2024 годзе пабачыў свет калектыўны зборнік паэзіі “И городу дарю я эти строки”, прысвечаны 500-годдзю горада Старыя Дарогі і Старадарожскага раёна. У 2026 годзе да юбілею Людмілы Антанюк выйшаў персанальны зборнік паэзіі “Симфония любви”.

026.jpg

Удзельнікі народнага калектыву паэтаў “Арэскія вытокі” на будучае плануюць шмат цікавых задум, новых сустрэч, публікацый, а Старадарожчына заўсёды будзе той невычэрпнай крыніцай, якая ўзбагаціць родны край літаратурнымі творамі.

Подпишитесь на наши новости