У Палажэвіцкай сельскай бібліятэцы прайшла краязнаўчая завалінка “Адкрываем Радзіму - пазнаем сябе”. У ходзе мерапрыемства рабяты адправіліся ў падарожжа па роднай Беларусі, пазнаёміліся з прыродай, выдатнымі мясцінамі, даведаліся пра беларускія традыцыі, успомнілі знакамітых людзей краіны.
15 мая бібліятэкар Горкаўскай сельскай бібліятэкі для вучняў ДУА “Горкаўская сярэдняя школа Старадарожскага раёна” правяла літаратурную гадзіну “Казкі дзеда Васіля”, прысвечаную 115-годдзю з дня нараджэння Васіля Віткі. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар распавяла дзецям пра жыццё і творчасць знакамітага пісьменніка. Творы В. Віткі вельмі разнастойныя — гэта лічылкі, жарты, пацешкі, байкі, казкі, загадкі. Творчасць гэтага выдатнага мастака цесна связана з вопытам народнай педагогікі, прасякнута імкненнем аўтара актыўна далучаць дзяцей да скарбаў роднай мовы, садзейнічаць іх духоўнаму і эстэтычнаму выхаванню. Дзеці адгадвалі загадкі, развучвалі лічылкі і гулялі ў гульні. Дзецям было весела і цікава.
15 мая бібліятэкар Горкаўскай сельскай бібліятэкі для вучняў ДУА “Горкаўская сярэдняя школа Старадарожскага раёна” правяла тэматычную гадзіну да Міжнароднага дня сям’і “Сям’я – гэта любоў”. Мерапрыемства пачалося з разважання — што ж такое сям'я, сямейнае шчасце. Вучні адказвалі на пытанні аб тым, якую сям'ю можна назваць шчаслівай і што важна для стварэння шчаслівай і дружнай сям'і. У гульнёвай форме дзеці ўспомнілі прыказкі аб сям'і, адгадвалі загадкі. Усё гэта дапамагло дзецям умацаваць сваё ўласнае разуменне сям'і і яе традыцый.
У Церабуцкай сельскай бібліятэцы-клубе ў рамах літаратурнага гуртка «Ветразь» прайшоў літаратурны калейдаскоп «Вясёлка Васіля Віткі», прысвечаны 115-годдзю з дня нараджэння заслужанага дзеяча культуры Беларусі, паэта, празаіка, драматурга, крытыка, перакладчыка Васіля Віткі.
У Старадарожскай раённай цэнтральнай бібліятэцы ў рамках праекта «Кожная пятніца — роднае сваё» адбылася сустрэча з майстрам па ткацтве і пляценні паясоў Нэлі Карасік і прайшла творчая лабараторыя «Спадчына ў нітках». Бібліятэкары паглыбіліся ў свет традыцыйных рамёстваў, даведаліся пра гісторыю беларускіх паясоў і асаблівасці іх арнаментаў. Падчас творчай лабараторыі ўдзельнікі ўбачылі, як ствараецца пояс на калодачцы, і нават пазналі сакрэт пляцення шнура на пяці пальцах — старадаўнюю тэхніку, якая і сёння ўражвае сваёй простай мудрасцю. Сустрэча атрымалася цёплай, пазнавальнай і натхняльнай.
Бібліятэкар Языльскай сельскай бібліятэкі ў рамках праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё!» для вучняў 3–5 класаў правяла арт-гадзіну «Пісьменнік, філосаф, гуманіст», прысвечаную да 140-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Змітрука Бядулі. Бібліятэкар нагадала асноўныя вехі жыцця і творчасці пісьменніка, зрабіла агляд літаратуры. Вучні чыталі казку «Скарб» і адказвалі на пытанні віктарыны па казках.
Традыцыі беларускага народа з'яўляюцца ўнікальнай і багатай спадчынай, якая працягвае жыць у сучасным грамадстве. Яны адлюстроўваюць душу і гісторыю нашага народа. 17 красавіка ў Церабуцкай сельскай бібліятэцы-клубе ў рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё!” прайшла інфармацыйная гадзіна “Культурная спадчына: нашы традыцыі і сучаснасць”. Бібліятэкар расказала пра багатую культуру і традыцыі беларускага народа і пазнаёміла з кнігамі з фонду бібліятэкі-клуба.
У гэтым годзе спаўняецца 90 гадоў з часу напісання аповесці Міхася Лынькова “Міколка-паравоз” (1936). “Міколка-паравоз” — шырока вядомая аповесць пра жыццё і прыгоды хлопчыка Міколкі, сына чыгуначніка. У Церабуцкай сельскай бібліятэцы-клубе ў рамках пасяджэння гурта “Ветразь” прайшла літаратурная вандроўка “Падарожжа з Міколкай-паравозам”.
У Шчыткавіцкай сельскай бібліятэцы ў рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” прайшла пазнавальная гадзіна “Нацыянальны касцюм і жаночы вобраз". Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй нацыянальнага касцюма, падрабязна даведаліся пра тое, як і з чаго яго выраблялі нашы продкі, якія тканіны, узоры і вышыўкі характэрныя для касцюмаў розных рэгіёнаў Беларусі.
Лічаныя дні да Вялікадня – і ў паветры ўжо адчуваецца святочны настрой. Пакуль у дамах ідзе апошняя падрыхтоўка, у Старадарожскім цэнтры рамёстваў пагрузіліся ў сапраўднае велікоднае мастацтва. Прайшоў час народнай творчасці “Велікоднае яйка”, дзе прынялі ўдзел бібліятэкары Старадарожскай раённай цэнтральнай бібліятэкі. Цёплая атмасфера, свечкі, фарбы, арнаменты – і кожнае яйка ператваралася ў маленькі сімвал свята.
4 красавіка ў Горкаўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурна-экалагічная гадзіна “Ім патрэбна наша абарона”. У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з кнігамі пра жывёл і птушак, з Чырвонай кнігай Беларусі, даведаліся, якія жывёлы і птушкі знаходзяцца пад абаронай дзяржавы, адгадвалі загадкі, гулялі ў гульні.
У Церабуцкай сельскай бібліятэцы-клубе ў рамках праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё» прайшоў час фальклору «Расліны беларускай зямлі». Бібліятэкар паведала дзецям беларускія народныя легенды пра паходжанне асобных дрэў і кустарнікаў, асаблівасці іх знешняга выгляду.