Палажэвіцкая сельская бібліятэка

Палажэвіцкая сельская бібліятэка № 30

Адрас: 222913, Мінская вобл., Старадарожскі раён, аг. Палажэвічы вул. Сацыялістычная, 7

Тэлефон: (8 01792) 42-6-88

Электронная пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Бібліятэкар Палажэвіцкай сельскай бібліятэкі: Юрэвіч Ірына Аляксандраўна

Час працы: серада – нядзеля 10.00 – 19.00. Абед: 14.00-15.00.

Выхадны: панядзелак, аўторак.

Санітарны дзень: апошняя пятніца месяца.

Гісторыя:

Першая хата-чытальня была адкрыта ў в. Палажэвічы ў 1945 годзе. Яна размяшчалася ў быўшым панскім палацы, цяперашнім СДК. Задачай хаты-чытальні было абслугоўванне калгасаў “Палажэвічы”, “Чырвоны барацьбіт” (Міжылессе), Імя Будзённага (Будзенічы) і існуючай у той час МТС.Адкрываў і працаваў у ёй жыхар в.Будзенічы Манько Адам Максімавіч, які потым працаваў сакратаром Палажэвічскага сельсавета. Трагічна загінуў у 1976 годзе і пахаваны ў в. Будзенічы. З 1952 па 1954 гады хата-чытальня пераносілася ў в.Будзенічы ў сувязі з рамонтам і перадачай палаца ў ведама МТС пад школу механізацыі. Затым зноў, але ўжо як бібліятэка, была перанесена ў Палажэвічы і дзейнічала там аж да 1979 года. У 1979 годзе пачаўся капітальны рамонт СДК і бібліятэка зноў перанеслася ў в.Будзенічы, у памяшканне быўшай пачатковай школы. Калі ў 1980 годзе была закрыта новая пачатковая школа, бібліятэка была перанесена ў Будзенічы і ўвайшла ў склад ЦБС, як філіял №1, а ў Палажэвічах адкрылі новы філіял №30. Гісторыя Палажэвіцкай сельскай бібліятэкі палача свой адлік з 1945 года на базе хаты-чытальні, якая размяшчалася ў быўшым панскім палацы, цяперашнім СДК. Задачай хаты-чытальні было абслугоўванне жыхароў “Палажэвічы”, “Чырвоны Барацьбіт” (Міжлессе), імя Бедзённага (Будзенічы) і існуючай ў той час МТС. Адкрываў і працаваў ў ёй доўгі час жыхар в. Будзенічы Манько Адам Максімавіч, які потым працаваў сакратаром Палажэвіцкага сельсавета. Ён трагічна загінуў у 1976 годзе і пахаваны ў в. Будзенічы. У 1952 годзе чытальня была перанесена ў в. Будзенічы ў сувязі з рамонтам. Затым як бібліятэка была перанесена ў Палажэвічы і дзейнічала аж да 1979 года. У 1979 годзе пачаўся капітальны рамонт і бібліятэка зноў была преранесена ў в. Будзенічы. У 1986 годзе ў Палажэвічах быў адкрыты новы філіял №30. Бібліятэкарам пачала працаваць Кураленя ірына вітальеўна. Бібліятэка прымае актыўны ўдзел у жыцці калгаса. Яна стала асяродкам культуры, месцам адпачынку і духоўных зносін вяскоўцаў. З 1998 г. загадчыцай бібліятэкі становіцца Юрэвіч Ірына Аляксандраўна. У сцвязі з капітальным рамонтам СДК, Палажэвіцкая бібліятэка ў 1992 годзе была перанесена ў в. Будзенічы. Адчыняем новую старонку гісторыі бібліятэкі. Пасля капітальнага рамонту бібліятэка пачала працаваць у в. Палажэвічы ў лютым 1994 года. Кніжны фонд склаў 5747 экз. зарэгістрыравана 468 чытачоў. У бібліятэцы праводзіцца значная работа па адраджэнню народнай спадчыны. Збіраюцца экспанаты для мясцовага музея. Бібліятэка разам з Домам культуры праводзіць значную масавую работу. У сваёй рабоце бібліятэка выкарыстоўвае розныя формы прапаганды кнігі. Сярод іх гульні: “Поле цудаў”, “Зорная гадзіна”, “Шчаслівы выпадак”, “Літаратурныя і экалагічныя вандроўкі”. З 1998 года пачынае працаваць клуб “Лесавічок”, удзельнікамі якога зробленыя розныя саламяныя кветкі, вырабы фларыстыкі. У 1995 годзе бібліятэку наведплі ўдзельнікі абласной школы метадыстаў. Па выніках 1999 года бібліятэка была прызнана лепшай сярод сельскіх бібліятэк. У 2000 годзе на базе бібліятэкі створана раённая школа прафесійнага майстэрства па рабоце з дзецьмі. 2001 год асноўныя паказчыкі работы склалі: колькасць чытачоў – 468, кнігавыдача – 6341 экз, колькасць наведванняў 3070. Загадчыцай працягвае працаваць Юрэвіч Ірына Аляксандраўна, якая ў 2002 годзе атрымала дыплом аб вышэйшай адукацыі. У 2003 годзе было выдадзена 8680 экз. выданняў, абслужана 670 чытачоў, з якіх 350 дзяцей, лік наведванняў склаў 3501. Бібліятэка працавала на перыяд летніх канікул у аздараўляльным лагеры “Раднічок”. Пры бібліятэцы працуюць гурткі “Лесавічок”, “Умелыя рукі”. У 2004 годзе бібліятэку наведала абласная Школа дырэктароў. Прадстаўнікі школы наведалі заняткі гурткоўцаў “Умелыя рукі”. На развітанне кожны атрымаў саламяны сувенір. У 2005 годзе бібліятэка працавала ў розных какірунках. Шмат увагі надавалася рабоце з дзецьмі. Пры бібліятэцы існуе гурток “Натхненне”, які садзейнічае адраджэнню нацыянальнай спадчыны. Бібліятэка прыняла ўдзел у конкурсе “Прафесіяналізм і наватарства”, дзе была адзначана як лепшая сярод бібліятэк раёна. 2006 год – Год маці. Было праведзена шмат мерапрыемстваў: літаратурная гадзіна “Слово о матери”, “ Спасибо тебе, родная”, аформлена книжная выстава “Пра маці з павагай, пяшчотай, любоўю”. за год абслужана 431 чытач, выдана 7660 экз выданняў, лік наведванняў – 3300. У 2007 годзе святкавалі 125-годдзе з дня нараджэння Я.Коласа і Я.Купалы. вялася краязнаўчая работа, для наведвальнікаў быў арганізаваны краязнаўчы цэнтр “Зямля мая, куточак Беларусі”. За год паступіла 95 экз. выданняў. У 2008 годзе ў рамках праграмы адраджэння вёскі ў бібліятэку быў набыты камп’ютар. Пры бібліятэцы пачаў працаваць клуб з дарослымі “Гармонія”. 2008 год – Год здароўя, таму шмат мерапрыемстваў было праведзена па здароваму ладу жыцця. Прайшоў раённы семінар па рабоце з моладдзю. Была прадстаўлена літаратурна-музычная кампазіцыя “Мы павінны памятаць”. За год у бібліятэку паступіла 211 экз. выданняў. У 2009 годзе бібліятэкай было абслужана 431 карыстальнік, з іх 150 дзяцей, выдадзена 7400 экз выданняў. За год паступіла 211 кніг і брашур. Значная ўвага надавалася рабоце з моладдзю. Былі праведзены мерапрыемствы: літаратурная гадзіна “Любви земное притяженье”, конкурсная праграма “Весенний калейдоскоп”, гадзіна паэзіі “Паэзія – музыка душы”. бібліятэка прымала ўдзельнікаў раённага семінара. Да іх увагі была прадстаўлена літаратурна-музычная кампазіцыя “Мы павінны памятаць”. У 2010 годзе напрамкі дзейнасці самыя розныя: арганізацыя бібліятэчнага абслугоўвання, работа з моладдзю, падлеткамі, выхаванне экалагічнай культуры сярод насельніцтва, абслугоўванне кнігамі на даму пажылых людзей і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. За 2010 год бібліятэку наведала 430 чытачоў, з якіх 116 дзяцей. Удасканальваецца арганізацыя досугу чытачоў, да іх увагі прадстаўляюцца гадзіны паэзіі, мастацтва, конкурсы і віктарыны, вечары сустрэч, святы. На працягу года працаваў клуб “Гармонія”. Былі праведзены мерапрыемствы: свята “Вясновы гімн жанчыне”, конкурсна-гульнёвая праграма “Я+Я = сям’я” да Дня сям’і і інш. Бібліятэка атрымліва 30 назваў перыядычных выданняў. За год у бібліятэку паступіла 405 экз. выданняў. 2011 год – Год моладзі, ахапіў увагу моладзі, гэта адзін з галоўных накірункаў, над якім бібліятэка працавала. Прайшлі наступныя мерапрыемствы: конкурстная праграма “Татьянин день”, гадзіна паэзіі “Цудоўнай паэзіі сад”, дзень гумару “З жартам весела жывецца” і іншыя. Бібліятэку за год наведаў 421 чытач, з іх 136 дзяцей. Бібліятэка атрымліва 34 назвы газеі і часопісаў. За год паступіла 422 экз. выданняў. Бібліятэка прымала ўдзел у рэспубліканскім конкурсе творчасці бібліятэкараў “Сам сабе мастак”, дзе была ўзнагароджана дыпломам 3-й ступені. Бібліятэка працягвала абслугоўваць чытачоў выкарачтоўваючы платныя паслугі. Дзякуючы аўтаматызаваным сродкам значна павысіўся спектр паслуг, які прапанавала бібліятэка сваім карыстальнікам. У 2012 годзе бібліятэку наведалі 469 чытачы, кнігавыдача склала 7666, лік наведванняў 3022. У гэтым годзе святкавалі 130-годдзе з дня нараджэння Я.Коласа і Я.Купалы. была арганізавана кніжная выстава “Жамчужыны беларускай спадчыны”. Былі праведзены наступныя мерапрыемствы: гадзіна паэзіі “Люблю радкі Купалавых паэм”, літаратурная вечарына “На кожнай сцяжынцы іх песні і голас”, літаратурны партрэт. Да году кнігі прайшлі наступныя мерапрыемствы: літаратурная гульня “Самый умный читатель”, інфарміна “У казачнай краіне” і іншыя. Пры бібліятэцы працягвае працаваць гурток “Натхненне”. За творчае развіццё мастацкай традыцыі саломапляцення кіраўнік ўдзельнічаў у 5 абласным свяце-конкурсе майстроў саломапляценне “Саламяныя дзівосы”. З дарослымі працуе клуб “Гармонія”. Бібліятэка прыняла ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе “Я і мая бібліятэка”. 2013 год быў абвешчаны Годам беражлівасці. Былі праведзены мерапрыемствы па беражлівасці і эканоміі. Дзейнасць бібліятэкі накіравана на якаснае задавальненне інтарэсаў карыстальнікаў, арганізацыю вольнага часу чытачоў. Вялікая ўвага надавалася працы з пажылымі. Бібліятэчным абслугоўваннем ахоплены пацыенты бальніцы сястрынскага догляду, для іх бібліятэкар прыносіць кнігі і перыёдыку. Для жыхароў праведзены мерапрыемствы: "Мы за чаем – не скучаем” , "Дасылаю вам прамяні дабра" – гадзіна міласэрнасці, "Сагрэем душу добрым словам" – урок дабрыні. 2014 год – Год гасціннасці. Аформлена тэматычная палка: «2014 год – Год гостеприимсва». У бібліятэцы праведзены мерапрыемствы: «Беларусь турыстычная» – пазнавальная гадзіна, «Я словам слаўлю родны край» – краязнаўчы вечар, «Родная зямля – цудадзейная крыніца» – падарожжа. У рамках тыдня краязнаўчых ведаў да 490-годдзя горада Старыя Дарогі “Гартаючы старонкі гісторыі роднага краю” ў Палажэвіцкай сельскай бібліятэцы прайшоў інфармацыйны час “Ганаруся табой родная старонка”. 2015 год – Год моладзі. Бібліятэка правяла мерапрыемствы з удзелам моладзі. “Моладзь выбірае будучыню” – гадзіна роздуму, “На парозе дарослага жыцця” – вечар дыялог, “Што чытае моладзь” – дыскусія. Бібліятэкай абслужана 438 чытачоў. Кнігавыдач склала 7624 выданняў, фонд бібліятэкі налічвае 7982 выданняў. 2016 год – Год культуры. Бібліятэкай абслужана 450 чытачоў. Выдадзена 7768 экз. Прайшлі цікавыя мерапрыемствы: “Помнікі гісторыі і культуры” – завочнае падарожжа, “Культура і звычаі маёй краіны” – электронная прэзентацыя для моладзі, “Народныя ўмельцы” – вечар-сустрэча, “Падарожжа ў мінулае” – вячоркі для дзяцей. Аформленыя для чытачоў у бібліятэцы выставы: "Зямля, дзе пачаўся мой лёс", "Чароўны свет Радка", "Прывітанне табе, Чытач". Праца ў бібліятэцы арганізавана сумесна з ДК, дзіцячым садам, Сельскім саветам. Бібліятэка прыняла ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе па прапагандзе здаровага ладу жыцця і прафілактыцы шкодных звычак «Здоровый я – здоровая страна". Прайшло тэатралізаванае прадстаўленне «Мы выбираем здоровый образ жизни». Палажэвіцкая сельская бібліятэка сёння – гэта месца для зносін і адпачынку. З пакалення ў пакаленне прыходзяць у бібліятэку чытачы са сваімі патрэбамі і запытамі, у ёй фармуецца ўнутраны свет кожнага жыхара. Тут заўсёды рады кожнаму чытачу. І бібліятэкар імкнецца зрабіць усё для таго, каб хацелася прыходзіць сюды зноў і зноў. (з архіва бібліятэкі)

Падпішыцеся на нашы навіны