Горкаўская сельская бібліятэка

Горкаўская сельская бібліятэка № 3

Адрас: 222920, Мінская вобл., Старадарожскі раён, аг. Горкі, вул. Цэнтральная, 99

тэлефон: (8 01792) 43-1-48

Электронная пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Бібліятэкар Горкаўскай сельскай бібліятэкі: Мядзенцава Марына Анатольеўна

Час працы: серада – нядзеля 10.00 – 19.00. Абед: 14.00-15.00.

Выхадны: панядзелак, аўторак.

Санітарны дзень: апошняя пятніца месяца.

Гісторыя:

Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Горкі была адкрыта хата-чытальня. Пры ёй было некалькі сот кніг, якімі карысталіся жыхары Пасекава-Гарэцкага сельскага савета. З кожным годам кніжны фонд хаты-чытальні папаўняўся новымі кнігамі і часопісамі. Настаў час, калі ў вёсцы Пасекавая Горка была адкрыта сельская бібліятэка. Гэта было ў 1959 годзе. Бібліятэцы пашанцавала. Загадчыцай Горкаўскай сельскай бібліятэкі пачала працаваць Хмялёва Яўгенія Андрэеўна. З кожным годам бібліятэка ўсё больш і больш станавілася цэнтрам культуры на вёсцы. Сюды ішлі чытачы ні толькі з цэнтральнай сядзібы калгаса, а і з навакольных вёсак. Бібліятэка праводзіла шмат цікавых мерапрыемстваў з мэтай прапаганды бібліятэчнай кнігі сярод чытачоў. Вялікую ўвагу чытачоў прыцягвалі кніжныя выстаўкі, альбомы, прысвечаныя роднай вёсцы, людзям калгаса. У 1969 годзе біблятэка адзначыла сваё дзесяцігоддзе. У гэтым годзе яна актыўна рыхтавалася да 100-годдзя з дня нараджэння У.І.Леніна. Яна праводзіла растайную работу па прапагандзе ленінскай тэарэтычнай спадчыны. Хмялёва Я.А. працавала па1973 год, а потым, у сувязі з хваробай пакінула работу. З 1973 па 1977 годы у бібліятэцы працавалі: Хмялёў Г.І., Разумоўская В.І., Купрыянчык В.І., Шчэрба А.А. Змена загадчыкаў не спрыяла плённай рабоце бібліятэкі. Бібліятэка перажывала гады свайго заняпаду. І толькі ў 1977 годзе кніжны фонд бібліятэкі прыняла Цыцэня Алена Міхайлаўна. Добрасумленнасць гэтай жанчыны да сваёй справы адыграла значную ролю ў работе бібліятэкі. У 1980 годзе бібліятэка абслугоўвала 731 чытача, ім было выдана 13740 экз. кніг, а кніжны фонд складаў у гэты час 9590 экз. кніг. За гэты год бібліятэкай было праведзена 24 масавых мерапрыемствы. Цыцэня А.М. да 1991 года працавала ў бібліятэцы. З жніўня 1991 года яна пайшла на заслужаны адпачынак, а кніжны фонд бібліятэкі, які складаў ужо 13300 экз., прыняла выпускніца Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума Новік Наталля Лявонцяўна. З лістапада 1993 года па ліпень 1995 года ў бібліятэцы працавала Петрушэня Т.А. У 1995 годзе загадчыцай бібліятэкі стала працаваць Раўба Ірына Леанідаўна. З кожным годам кніжны фонд змяняецца. Бібліятэка працуе ў цеснай сувязі с сельскім Домам культуры, праводзіцца шмат цікавых мерапрыемстваў: пасядзелкі для людзей пажылога ўзросту, святы сям’і, літаратура музычная кампазіцыя, конкурсы святы кніг, вядзенне прапаганды фальклору, звычаяў, свят і абрадаў продкаў. Галоўным напрамкам дзейнасці бібліятэкі з’яўляецца выхаванне любові і павагі, беражлівых адносін да роднай прыроды. З гэтай матай у бібліятэцы дзенічае з 1999 года гурток “Пралеска”. Па выніках 1997 года бібліятэка заняла 3 масца сярод сельскіх бібліятэк. У бібліятэцы сабраны багаты краязнаўчы матэрыял, дзейнічае даведачна-інфармацыйны цэнтр. За 2001 год бібліятэка абслужыла460 чытачоў, якім выдадзена 8297 экз.кніг, газет, часопісаў. Кніжны фонд састаўляў 8589 экз. У бібліятэцы створаны і ўвесь час папаўняюцца краязнаўчая картатэка і картатэка цікавых людзей. Для павышэння інфармацыйнага поля чытачоў бібліятэкі, для шырокага знаёмства з апошнімі выданнямі аб родным краі, краязнаўчымі матэрыяламі служать кніжныя выставы, аформленыя ў бібліятэцы “Нам засталася спадчына”, “Зямля мая – край маляўнічы”. У 2008 годзе прыняла бібліятэку Мацынава А.Р. на працягу 2008 года фонд бібліятэкі налічваў 8427 экз. выданняў. У гэтым годзе Мінская вобласць адзначала 70 год. Была афармлена кніжная паліца “Мінскай вобласці – 70 год”. У 2009 годзе ў бібліятэку быў набыты камп’ютар, падключаны інтэрнэт. 2009 год – Год Роднай зямлі. Больш мерапрыемстваў праводзілася па краязнаўству. Фонд бібліятэкі налічваў 8600 экз. паслугамі бібліятэкі карысталіся 400 чытачоў, ім было выдадзена 6500 экз. Да Года Роднай зямлі была аформлена тэматычная паліца “2009 – Год Роднай зямлі”. На працягу года ў бібліятэцы працаваў гурток “Пралеска”. З дзецьмі праводзілася шмат мерапрыемстваў па экалагічнаму выхаванню: “Целебная кислинка”, “Диковинные клубни”, “Не тронь её – она живая”. Былі такасама праведзены мерапрыемствы да Дня сям’і “Прытулак дум абраны мой куток” і да Дня пажылых людзей “Возраст нужно уважать”. 2010 год абметны тым, што ён лічыцца Міжнародным годам біяразнастайнасці. У бібліятэцы было праведзена мерапрыемства “Путешествие по лесной тропинке”. У гэтым годзе значная ўвага шдзялялася ветэранам вайны. Праводзіліся мерапрыемствы па патрыятычнаму дэсанту “Мужества вечный пример”: “Перамога ва ўсіх адна”, “Ваш подвиг будет обжигать сердца”, “Вспомним погибших”, “Украденное детство”. Таксама бібліятэка прымала ўдзел у конкурсе “Сердцем к подвигу прикоснись”. 2011 год лічыцца Годам моладзі. Большасць увагі ўдзялялася ім. была аформлена кніжная выстава “Праблемы, якія нас хвалююць”. Для моладзі арганізавана шмат мерапрыемтстваў. Таксама быў праведзены Тыдзень падлеткаў “Планта пад назвай моладзь”. Кожны чытач можа карыстацца інтэрнэтам. 2012 год – Год кнігі. У бібліятэцы аформлена выстава “Хай кніга дарыць вам натхненне”. Запланавана шмат мерапрыемстваў, каб прывіць у чытачоў любоў да кнігі. Таксама ў гэтым годзе споўнілася 130 год з дня нараджэння Я.Коласу і Я. Купалу. Аформлены кніжныя выставы “З Купалам ў сэрцы жывём” і “Творчасць вялікага паэта”. Праведзены мерапрыемствы “Мелодыю мовы славянскай я чую” – літаратурная гадзіна, “Купалавымі сцежкамі” – творчы партрэт , “Пясняр народнай душы” – літаратурны круіз. У 2013 годзе прыняла бібліятэку Дворак Тамара Аляксандраўна. Бібліятэка каардынуе сваю дзейнасць з Домам культуры, з сельскім саветам, школай і дзіцячым садам, ФАПам. У 2013 годзе ў Горкаўскай сельскай бібліятэцы быў створаны інтэрнэт-сайт. 2014 г. У Горкаўскай сельскай бібліятэцы адбылася інтэграцыя з Горкаўскай школьнай бібліятэкай. Бібліятэка абслугоўвае 2 вёскі: Горкі, Паськовы Горкі, дзе пражываюць 532 жыхара. 2015 г. Бібліятэка абслужыла 400 чытачоў, выдадзена 8550 выданняў. Кніжны фонд складае 7545экзэмпляраў. 2015 год быў аб'яўлены ў нашай краіне Годам моладзі. Бібліятэка арганізавала для моладзі мерапрыемствы па выхаванню патрыятызма, міласэрнасці, духоўнасці, прыцягнення ўвагі да здаровага ладу жыцця. Праведзены Тыдзень моладзі "З кнігай у будучыню: моладзь і бібліятэка".Бібліятэка прымала ўдзел у конкурсе па прапагандзе беларускай літаратуры. 2016 год – Год Культуры. Увазе чытачоў прадстаўлены разнастайныя выставы: "2016 – Год культуры", “З правам па жыцці”, “Каб заўсёды быць здаровым”, “Бацькоўская зямля мілейшая у свеце”, “Яе вялікасць прырода”. Праводзіцца пэўная масавая работа па розных накірунках. Прайшлі мерапрыемствы “Скарбы роднага краю” – гульнёвае падарожжа, “Шануем нашых землякоў” – вечар, "Не знікне цуд прыгожага пісьменства" – літаратурная гадзіна. 2016 год – бібліятэкар была на курсах павышэння кваліфікацыі. Бібліятэка прыняла ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе па прапагандзе здаровага ладу жыцця і прафілактыцы шкодных звычак “Здоровый я – здоровая страна”. Прайшоў час здароўя “С физкультурой дружить – здоровым быть”. Галоўнай задачай бібліятэкі было і застаецца імкненне быць сучаснай, камфортнай, цікавай, карыснай і запатрабаванай мясцовым насельніцтвам. (з архіва бібліятэкі)

Падпішыцеся на нашы навіны