Шчыткавіцкая сельская бібліятэка

Шчыткавіцкая сельская бібліятэка № 24

Адрас: 222923, Мінская вобл., Старадарожскі раён, аг. Шчыткавічы вул. Леніна, 38

Тэлефон: (8 01792) 42-1-48

Электронная пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Бібліятэкар Шчыткавіцкай сельскай бібліятэкі:

Час працы: серада – нядзеля 10.00 – 19.00. Абед: 14.00-15.00.

Выхадны: панядзелак, аўторак.

Санітарны дзень: апошняя пятніца месяца.

Гісторыя:

Па архіўным звесткам бібліятэка адкрылася ў ліпені 1950 года. Па 1969 год – гэта прыклубная бібліятэка з кніжным фондам 3307 экз. У 1969 годзе загадам Міністэрства культуры БССР усе прыклубныя бібліятэкі раёна былі рэарганізаваны і на іх бызе былі ўтвораны сельскія бібліятэкі. З гэтаха часу і пачала сваё існаванне Шчыткавічская сельская бібліятэка. На 1 студзеня кніжны фонд яе складаў ужо 5757 экз. кніг. Яна абслугоўвала ў гэты час 450 чытачоў. Загадчыцамі бібліятэкі працавалі Караленя Паліна Паўлаўна¬ – адзін год, Гурэвіч Галіна Яўхімаўна і Жукоўская Таіса Канстанцінаўна – па два гады кожная. У верасні 1974 года на працу ў бібліятэку прыйшла Баравік Валянціна Аляксандраўна, якая адпрацавала амаль пятнаццаць год. За гэты час кніжны час кніжны фонд бібліятэкі ўзрос да 10727 экз., за год яе наведвалі ў сярэднім па 2 тысячы чытачоў, пастаяннымі чытычамі былі 600 чалавек калгаснікаў, вучняў мясцовай школы, спецыялістаў сельскай гаспадаркі к-са “Перамога” У канцы 70-х гадоў калгас пабудаваў новы Дом культуры. Два пакоі ў ім былі адведзены пад бібліятэку. Адпаведна статусу культурнага цэнтра вёскі, Шчыткавіцкая СБ імкнецца фарміраваць інтэлектуальныя, эстэтычныя якасці чытачоў, забяспечыць іх духоўныя патрабаванні. Пры бібліятэцы працуе лялечны тэатр “Церамок”. Пастаноўкі тэатра карысныя і павучальныя для дзяцей, паказваюць прылады працавітасці, дабрыні, сяброўства. Вялікую ўвагу надае бібліятэка прапагандзе беларускай літаратуры. З вучнямі праводзяцца літаратурныя гульні, конкурсы, віктарыны. У 1998 годзе створаны цэнтр “Даведачна-інфармацыйныя матэрыялы”, у якім збіраюцца звесткі аб дзейнасці сельскага Савета дэпутатаў, асноўныя эканамічныя паказчыкі калгаса, звесткі аб населеных пунктах. З 1999 года ў бібліятэцы працуе Козел Таццяна Віктараўна. Аформлены новыя кніжныя выставы: “Мой родны кут”, “Сямейная акадэмія”, “Наш дом Зямля”, збіраецца матэрыял краязнаўчага характару для тэматычных папак, напісання летапісу вёскі. За 2001 год паслугамі бібліятэкі карыстаўся 631 чытач, ім выдвдзена 6954 экз. выданняў. Да паслуг карыстальнікаў прадстаўлены кніжны фонд 86115 экз. Са жніўня 2002 года працуе Дзільман Ірына Васільеўна. У 2006 годзе на працу прыйшла Склўпень Валянціна Леанідаўна. З 2007 па 2009 г. у бібліятэцы працаваў выпускнік МБТ Варашкевіч Яўген Аляксандравіч. Яго змяніла былая настаўніца Лазоўская Таццяна Мікалаеўна У 2010 годзе павышаецца якасць абслугоўвання ў адпаведнасці з запытам чытачоў. Да 65-годдзя з Дня Вялікай Перамогі была падрыхтавана літаратурна-музычная кампазіцыя “А песня ходзіць на вайну”. Шмат увагі ўдзялялася далучэнню падлеткаў і дзяцей да чытання. У 2011 годзе бібліятэкарам становіцца Вяліка-Іваненка Алена Рыгораўна. 2012 год быў аб’яўлены ў Беларусі Годам кнігі. Адна з галоўных задач была накіравана на павышэнне чытацкага профілю. Былі аформлены кніжныя выставы і праведзены мерапрыемствы да Году кнігі. Не засталіся без увагі і такія знамянальныя даты як 130-годдзе з дня нараджэння Я.Коласа і Я. Купалы., 100-годдзя з дня нараджэння М.Танка. былі праведзены такія мерапрыемствы: “Мелодыю мовы славутай я чую”, “З Купалам ў сэрцы жывём”, “Пра нашу Радзіму праўдзівая песня” і інш. У 2014 годзе Шчыткавіцкая сельская бібліятэка была рэарганізавана ў Шчыткавіцкі культурна-дасугавы цэнтр. (з архіва бібліятэкі)

Падпішыцеся на нашы навіны