Адзел абслугоўвання і інфармацыі

Адрас: 222932, Мінская вобл., г. Старыя Дарогі, вул. Пралетарская, 9

тэлефон: (8 01792) 39663

электронная пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Загадчык аддзела: Гапановіч Таццяна Пятроўна.

Час працы: 10.00 – 19.00. Абед: 14.00 -15.00

Санітарны дзень: апошняя пятніца месяца

Аддзел арганізуе абслугоўванне праз абанемент, чытальную залу, пазастацыянарныя формы.

Абанемент дае карыстальнікам рускую, беларускую і замежную класіку, мастацкую літаратуру сучасных аўтараў, літаратуру па ўсіх галінах ведаў. Увазе чытачоў прапануюцца тэматычныя выставы, прагляды новай літаратуры. У фондзе выдзелены аддзел камерцыйнай літаратуры.

Чытальная зала прадастаўляе сучасную актуальную інфармацыю па розных галінах ведаў, шырокі выбар перыядычных выданняў, камп'ютарныя паслугі, інтэрнэт. У выпадку адсутнасці неабходнага выдання ў бібліятэцы, яго можна заказаць па міжбібліятэчным абанеменце (МБА) з фондаў іншых бібліятэк Рэспублікі Беларусь.

Аддзел займаецца пазастацыянарным абслугоўваннем насельніцтва: абслугоўвае дома інвалідаў, пенсіянераў і сельскае насельніцтва аддаленых вёсак бібліёбусам. Пры бібліятэцы працуюць клубы: "Крыніца", "Пасядзелкі", "Гармонія", "Арэскія вытокі".

Аддзел працуе па праграме BELMARC. Праца вядзецца па стварэнні базы даных "Аналітыка", "Краезнаўства", аказвае дадатковыя платныя паслугі. Функцыянуе цэнтр прававой інфармацыі.

Падпішыцеся на нашы навіны