Языльская сельская бібліятэка

Языльская сельская бібліятэка № 25

Адрас: 222924, Мінская вобл., Старадарожскі раён, аг. Языль вул. Леніна, 2

Тэлефон: (8 01792) 44-3-82

Электронная пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Бібліятэкар Языльскай сельскай бібліятэкі: Палаўчэня Галіна Сцяпанаўна

Час працы: серада – нядзеля 10.00 – 19.00. Абед: 14.00-15.00.

Выхадны: панядзелак, аўторак.

Санітарны дзень: апошняя пятніца месяца.

Гісторыя:

Свой пачатак Языльская сельская бібліятэка бярэ з пачатку 50-х гадоў. Гэта была звычайная хата-чытальня з невялікім кніжным фондам, якая знаходзілася ў будынку сельсавета. З 1956 по 1957 гг. Загадваць хатай-чытальняй стаў Крыўленя У.С. Па яго расказу кніжны фонд папаўняўся самім загадчыкам. Кнігі куплялі ў кнігарні. Вяліся інвентарныя і сумарныя кнігі. У 1957 годзе хату-чытальню перавозяць у будынак сельскага клуба і бібліятэка пачала называцца прыклубнай і загадваць ёй стаў Заяц І. У 1958 годзе прыклубная бібліятэка стала сельскай бібліятэкай. Загадчыцай працавала Быкава Эма Пятроўна. Пасля ўзначальвалі бібліятэку Жук М., Цельнер В. У 1968 годзе загадчыцай бібліятэкі стала працаваць былая настаўніца Шухоўская Кацярына Яфімаўна. Гісторыя бібліятэкі – гэта не толькі падзеі, даты, лічбы, гэта яшчэ і людзі. У 1977 годзе загадчыкам бібліятэкі стала працаваць Шульчэня Галіна Канстанцінаўна. Кніжны фонд бібліятэкі налічваў ужо 8628 экз.кніг. Чытачамі бібліятэкі былі калгаснікі калгаса ім. Скварцова і Маерава, спецыялісты сельскай гаспадаркі, настаўнікі і вучні мясцовай школы. Сваё 20-цігоддзе бібліятэка адзначыла значнымі поспехамі. Яна стала сапраўдным культурным цэнтрам свайго калгаса. Чытачы ішлі сюды, каб папоўніць свае веды, падрыхтавацца да лекцыі, выканаць вучэбнае заданне. На ўсе пытанні чытачоў бібліятэкар павінна была даць адказы, дапамагчы падабраць мастацкую літаратуру па густу кожнага чытача. Любоў да бібліятэчнай справы ў Галіны Канстанцінаўны нарадзілася з вучнёўскіх год. Яна любіла сваю працу, старалася як мага лепш задаволіць, запатрабаванні сваіх чытачоў. Але адчувала, што школьных ведаў ужо не хапае для працы, тады яна завочна паступае вучыцца ў Магілёўкі бібліятэчны тэхнікум, які паспяхова заканчвае. Вучоба ў тэхнікуме значна павысіла прафесіянальныя веды. Працаваць стала лягчэй, асабліва пасля цэнтралізацыі бібліятэчнай сістэмы. Змянялася і зона абслугоўвання бібліятэкі. Цяпер бібліятэка стала абслугоўваць вёску Асяродак, дзе Галіна Канстанцінаўна арганізавала бібліятэчны пункт выдачы. Раз у тыдзень загадчыца бібліятэкі ішла ў гэту вёску, каб змяніць кнігі сваім чытачам, запісаць у іх лік новых чытачоў. У 80-я гады Языльская сельская бібліятэка некалькі разоў займала першае месца ў сацыялістычным спаборніцтве, а яе загадчыца Шульчэня Г.К., атрымоўвала ўзнагароды. Яе партрэт заносіўся на дошку Гонару. У 1992 годзе пачаў сваю работу клуб па інтарэсах “Рамонак”. У рамках клуба праходзяць розныя цікавыя мерапрыемствы: гульні, віктарыны, конкурсы. У 1995 годзе бібліятэка справіла наваселле. Размясцілася яна ў цэнтры вёскі , у будынку Дома культуры. Бібліятэка, якая плённа працуе над вызначэннем свайго месца ў сучаснай грамадскай і эканамічнай сітуацыі, стала аўтарытэтным інфармацыйным і культурна-асветніцкім цэнтрам сваёй мясцовасці. кніжныя выставы, гутаркі, літаратурныя падарожжы, агляды літаратуры, вечарыны, святы,праводзяцца ў бібліятэцы, занёмяць чытачоў з гістарычным мінулым краю, жыццём і творчасцю рускіх беларускіх пісьменнікаў, выхоўваюць у чытачоў любоў да роднага краю, уплываюць на рост духоўнай культуры насельніцтва. У бібліятэцы аформлена выстава народных майстроў “Цудоўны край творчасці”, на якой знаходзяцца рушнікі, розныя вырабы, вышыванкі. З 1997 года дзейнічае створаны пры бібліятэцы клуб “Чамучка”. На яго пасяджэнні арганізоўваюцца ранішнікі, віктарыны, святы. У сваёй рабоце бібліятэка імкнецца знайсці цікавыя формы прапаганды кніг. Сярод іх гульні “Поле цудаў”, “Шчаслівы выпадак”, “Вясёлы балаган”. Масавыя мерапрыемствы праводзяцца ў бібліятэцы ў цесным узаемадзеянні з Домам культуры, школай. У лістападзе 1998 года бібліятэку наведалі загадчыкі аддзела бібліятэчнага маркетынга ЦБС Мінскай вобласці. Удзельнікі семінара пазнаёміліся з вопытам работы бібліятэкі і СДК па адраджэнню нацыянальнай спадчыны, прысутнічалі пры правядзенні гасцёўні. На працягу трох гадаў з 1998 па 2000г. бібліятэка займала другое месца сярод сельскіх бібліятэк па выніках года Па выніках 2001 года бібліятэка прызнана лепшай сярод сельскіх бібліятэк, а партрэт загадчыцы Шульчэня Г.К. занесены на раённую Дошку гонару. На працягу апошніх год бібліятэка абслугоўвае звыш 600 чытачоў. Адным з асноўных напрамкаў дзейнасці бібліятэкі стала разнастайная і глыбокая работа ў дапамогу нацыянальнаму адраджэнню. Гэта занйшло адлюстраванне не толькі ў афармленні, але і ў тэматыцы праводзячых мерапрыемстваў. Бтбліятэка імкнулася да такой сістэмы работы з кнігай, якая садзейнічала выхаванню духоўнасці, прывіццю культуры, этыкі сямейна-бытавых адносін да выхавання дзяцей. Усяго паслугамі паслугамі бібліятэкі за 2003 год карысталіся 610 чытачоў. Кнігавыдача склала 10426 экз выданняў. У зону абслугоўвання бібліятэкі ўваходзяць в. Языль і в. Асяродак, дзе знаходзіўся пункт выдачы. 2003 год запомніўся тым, што на сумеснае мерапрыемства з клубам – тэматычны вечар “Мир прекрасен уже потому, что в нём есть мама” былі запрошаны старшыні сельскіх Савета раёну, кіраўнікі і прадстаўнікі службаў і аддзелаў райвыканкама. Шмат цёплых і пяшчотных слоў прагучала з вуснаў у адрас самага дарагога для кожнага з нас чалавека – маці. У 2004 годзе дзейнасць бібліятэкі была накіравана на святкаванне 60-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, на укараненне інавацыйных форм абслугоўвання насельніцтва, на папулярызацыю кнігі і чытання, на ўдасканальванне арганізацый бібліятэчнага абслугоўвання састарэлых, ветэранаў. Шмат увагі бібліятэка адводзіла і прпагандзе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва вёскі. Да абсласнога семінара па народнай творчасці, які адбыўся 30 верасня ў Языльскім ДК была аформлена выстава “Драўляныя скарбы Языльчан”. У рамках Дэкады да 60-годдзя вызвалення Беларусі бібліятэка сумесна з клубнымі работнікамі пабывала ў в. Вярхуціна з святочным агеньчыкам “Муза в боевом строю”. Была аформлена папка “Помнім усіх паіменна”, дзе змешчаны біяграфічныя матэрыялы пра ветэранаў. У кожнага з іх пабывала бібліятэкар дома, павіншавала са святам, уручыла памятныя сувеніры, пазнаёмілася з бытам жыцця і пройдзены шлях ліхалецця. У 2005 годзе бібліятэка імкнулася данясці да сваіх чытачоў усе навіны літаратуры, знайсці цікавыя формы прапаганды кнігі, каб прывабіць чытача да бібліятэкі і чытання. Да 60-годдзя Перамогі сумесна з клубам прайшла віншавальная акцыі “Мы помнім пра Вас, ветэраны ”, у выніку якой быў сабраны матэрыял пра кожнага ветэрана, які пражывае ў зоне абслугоўвання, павіншавала са святам. Адным з накірункаў дзейнасці бібліятэкі на працягу апошніх гадоў з’яўляецца прапаганда здаровага ладу жыцця. Бібліятэка да Дня здароўя ў дзіцячым садзе правяла гутарку-дыялог з бацькамі “Как рассказать ребёнку о вредных привычках ”. Што мы, сучасныя беларусы, ведаем пра абрады і традыцыі нашых продкаў? Менавіта гэтай тэме былі прысвечаны пасядзелкі ў гасцёўні “Варажу на свой лес ”. прымалі ўдзел мясцовыя народныя ўмельцы, моладзь. 2006 год праходзіў у нашай краіне пад высокай і яркай зоркай Маці, Годам сельскай культуры. Бібліятэка адзначала юбілейныя даты пісьменнікаў і паэтаў. На працягу года афармляліся кніжныя паліцы, праводзіліся мерапрыемствы. У рамках праграмы “Міласэрнасць” сумесна з клубам быў праведзены міні-канцэрт “Вы не одиноки” на даму. Сумесна са школай быў праведзены ўрок міласэрнасці “Чти того, кто немощен и сед, чтоб уважали тебя на склоне лет”. На мерапрыемства былі запрошаны пенсіянеры-настаўнікі. У 2007 годзе ў зоне абслугоўвання пражывае 403 сям’і, колькасць насельніцтва складае 931 чалавек, з іх у бібліятэцы чытае 601 чалавек. Людзей розных прафесій абслугоўвае бібліятэка. На даму абслугоўваецца 2 чалавека. Клуб “Почемучка” працягвае сваю работу. Ён стаў цэнтрам духоўных зносін школьнікаў. У бібліятэцы аформлены выставы, якія спрыяюць павышэнню попыту на літаратуру рознай тэматыкі. Трэба адзначыць выставу “Адраджэнне вёскі: дзяржаўная стратэгія”. На ёй прадстаўлены каштоўны ілюстрацыйны матэрыял, папкі часопісных выразак. Была праведзена сумесна з клубам тэтатычная дыскатэка “Я плюс ты мінус СНІД”. У сваіх адказах моладзь паказала трывалыя веды ў гэтым накірунку. У 2007 годзе вёска Языль стала аграгарадком. У бібліятэцы быў зроблены рамонт. У 2008 годзе бібліятэка з дапамогай кніг, твораў мастацтва выхоўвала ў сваіх чытачоў станоўчыя адносіны да Айчыны і чалавечай цывілізацыі, вучыла правільна весці здаровы лад жыцця, быць міласэрным, любіць і берагчы зямлю, на якой жывеш. Былі праведзены літаратурныя гасцёўні, гульні, святы, вечары, літаратурна-музычныя кампазіцыі. Праводзілася работа са школай па арганізацыі вольнага часу і адраджэнню нацыянальных традыцый. У рамках праграмы “Спадчына”, “Родная мова”, “Памяць Мішшчыны” збіраліся матэрыялы. Усяго паслугамі карысталіся 601 чытач. Кнігавыдача склала 10207 экз выданняў. Працэс кам’ютарызацыі - галоўная задаса нашага часу. І з гэтай нагоды ў 2008 годзе ў Языльскую сельскую бібліятэку быў набыты камп’ютар, які прадстаўляе для чытачоў шырокі спектр паслуг: сканіраванне. Раздрукоўка тэксту, ксеракапіраванне, выкарыстоўванне камп’ютара для гульняў. 2009 – бібліятэка з’яўляецца скарбніцай культурных каштоўнасцей. Яны ствараюць спрыяльную атмасферу, якая ўсіх нас яднае, робіць мудрэйшымі. Гэта не проста сховішча кніг, але і духоўны цэнтр, месца, дзе не толькі можна аб нечым даведацца, але і адпачыць, падзяліцца сваімі бедамі, радасцямі і ў той час дакрануцца да кніжнага багацця. Прыярытэтныя напрамкі бібліятэкі – краязнаўства, выхаванне маральна-этычных каштоўнасцей у маладога пакалення, прапаганда экалагічных ведаў, арганізацыя досугу сталага пакалення. Паслугамі бібліятэкі карысталася 602 чытачы, ім выдадзена 10259 экз. літаратуры. Абнавіўся выгляд бібліятэкі. Былі аформлены кніжныя выставы: “Нам засталася спадчына”, “Скарбніца карысных парад”, “Прырода любіць і выхоўвае”, “Майстэрства рук і сэрца”. У сценах бібліятэкі гучалі гістарычныя чытанні, праводзіліся завочныя вандроўкі, цыклы краязнаўчых урокаў. 10 лістапада 2009 года адбыўся раённы семінар. Работнікі бібліятэк раёна наведалі і Языльскую сельскую бібліятэку. Для іх была прадстаўлена літаратурна-музычная кампазіцыя “День наших мам”. Паслугамі бібліятэкі карысталіся 602 чытачы, кнігавыдача склала 10259 экз літаратуры, лік наведванняў 4206. У зоне абслугоўвання пражывае 370 сямей. 2010 год у нашай краіне быў аб’яўлены Годам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Сумесна з ЦКіВЧ быў праведзены вечар “З той далёкай вайны ”. былі запрошаны ветэраны. Бібліятэка абслужыла 600 чытачоў, кнігавыдача склала 10271 экз. літаратуры, лік наведванняў 4211. У 2011 годзе ў Языльскай бібліятэцы пачаў дзейнічаць Цэнтр публічнай інфармацыі – “Эталон”. Сярод відаў платных паслуг, якія аказвае бібліятэка аграгарадка: выдача літаратуры з камерцыйнага фонду, прадстаўлення камп’ютара для набору тэкста і раздрукоўка тэкста, пошук інфармацыі праз Інтэрнэт. За год ў бібліятэку было запісана 600 чытачоў, кнігавыдача склала – 10338 экз. літаратуры, наведванняў – 4210. Ідуць людзі ў бібліятэку: хтосьці за кнігамі, а хто і паглядзець на пануючую тут прыгажосць і чысціню. 2012 год – Год кнігі, год святкавання памятных дат вядомых майстроў мастацкага слова, народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка. У бібліятэцы аформлена выстава " 2012 – Год кнігі". Праведзена шмат мерапрыемстваў, якія прывіваюць любоў да кнігі: “Спявай , звіні, Купалаўская ліра” – літаратурна-музычная кампазіцыя, “Старонкі жыцця Якуба Коласа” – віктарына, “Прайсці праз вернасць” – гадзіна паэзіі па творцасці Максіма Танка, “С книгой через века” – конкурс знаўцаў. За год ў бібліятэку запісана 602 чытача, кнігавыдача склала – 10254 экземпляраў літаратуры, наведванняў – 4211. 2013 год – Год беражлівасці. З моладзью была праведзена падарожжа “Мудрасць кніжнага слова пра беражлівасць. У бібліятэцы рэгулярна праводзяцца мерапрыемствы краязнаўчага характару: “Край дзе мы жывём” – краязнаўчае падарожжа, “Народныя прыказкі і прымаўкі” – час краязнаўства. Па патрыятычнаму выхаванню падрыхтавана і праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “Гэта быў час, які нельга забыць”. Па выхаванню экалагічнай культуры праведзены мерапрыемствы: “Ботанический поезд” – экалагічная гульня, “Экология растений и животных” – лясная віктарына, “Чарнобыль – чорны боль” – літаратурная вечарына. Бібліятэка прыняла ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе «Разноцветные страницы детства». Усяго паслугамі бібліятэкі карысталася 602 чытача. Кнігавыдача склала 10316 экземпляраў выданняў, лік наведванняў 4221. 2014 год – Год гасціннасці. У сваёй рабоце бібліятэка імкнулася знайсці цікавыя формы прапаганды кнігі, каб прывабіць чытачоў да бібліятэкі і чытання, праводзіліся традыцыйныя тыдні дзіцячай і юнацкай кнігі, літаратурныя віктарыны, святы, конкурсы, гульні, тэматычныя вечара. Прайшоў агляд-конкурс на лепшую пастаноўку па патрыятычнаму выхаванню: “Старонкі памяці”. Бібліятэка сумесна са школай правялі літаратурна музычную кампазіцыю: “Памяць сэрца”, якую прысвяцілі святкаванню 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Праблема экалогіі і экалагічнай адукацыі пастаянна знаходзіцца ў цэнтры ўвагі. Экалагічныя веды прывіваюцца дзецям праз кнігі, гульні, падарожжы, дні экалогіі.Кнігі ў дапамогу экалагічнаму выхаванню прадстаўлены на выставе: “Тайны жывой прыроды”. У 2014 годзе бібліятэка стала інтэграванай. 2015 год – быў аб'яўлены ў нашай краіне Годам моладзі. Бібліятэка арганізавала для моладзі мерапрыемствы па выхаванню патрыятызму, міласэрнасці, духоўнасці, прыцягнення ўвагі да здаровага ладу жыцця. У рамках праграмы “Молодзь і вольны час” бібліятэка сумесна са школай, ЦК і А правялі шэраг мерапрыемстваў: “День Святого Валентина” – конкурсная праграма, “Молодёжь против СПИДа” – шок-урок, “Куда нам можно поступить” – ролевая гульня, “Герой литературный и комьютерный” – пазнавальная гадзіна. Каб данесці да кожнага чытача найважнейшыя каштоўнасці роднай мовы і паказаць яе прыгажосць, самабытнасць і непаўторнасць, на працягу года чытачы запрашаліся ў бібліятэку на літаратурныя вечары, гадзіны паэзіі, агляды навінак беларускай літаратуры, гадзіны роднай мовы, юбілейныя вечары пісьменнікаў і паэтаў. Бібліятэка прыняла ўдзел у конкурсе па прапагандзе беларускай літаратуры: “Па жыцці з беларускай кнігай”. Да конкурса быў прадстаўлены літаратурны вечар “Жывая повязь часоў” да 85 – годдзя з дня нараджэння У.Караткевіча. Мерапрыемства было дапоўнена прэзентацыяй «Наш Уладзімір Караткевіч самабытны талент» і кніжнай выставай «Быў. Ёсць. Буду». Вучні актыўна прынялі ўдзел у віктарыне «Кнігі Уладзіміра Караткевіча даюць нам мудрасць жыцця». 2016 год – Год культуры. У сувязі з гэтым бібліятэка прапанавала сваім чытачам кніжныя экспазіцыі, конкурсы, літаратурныя сустрэчы, вернісажы і віктарыны. Да Года культуры ў бібліятэцы аформлена кніжная выстава “Беларусь культурная”. З сакавіка 2016 года бібліятэкарам працуе Палаўчэня Галіна Сцяпанаўна. Па выніках 2016 года бібліятэка прызнана лепшай сярод сельскіх бібліятэк, а партрэт Галіны Сцяпанаўны занесены на раённую Дошку гонару Аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Бібліятэка прымала ўдзел у раённым аглядзе - конкурсе на лепшую пастаноўку работы па прафілактыцы шкодных звычак і прапагандзе здаровага ладу жыцця “Здоровый я – здоровая страна”. Літаратурна-музычная кампазіцыя “Мы выбіраем здароўе” падрыхтаваная сумесна са школай па выніках конкурсу заняла другое месца. Усяго паслугамі бібліятэкі карысталася 602 чытача. Кнігавыдача склала 10328 экземпляраў выданняў, лік наведванняў 4252. Фонд 9529 экземпляраў. У Языльскай сельскай бібліятэцы назапашаны багаты вопыт работы па арганізацыі вольнага часу насельніцтва. Работа сельскай бібліятэкі ў дадзеным накірунку вылучаецца разнапланавасцю і зарыентавана на розныя ўзроставыя катэгорыі. Сюды мясцовае насельніцтва прыходзіць не толькі з мэтай пашырыць свой кругагляд і папоўніць прафесійныя веды, але проста правесці свой вольны час цікава і з карысцю. Сёння бібліятэка – гэта ўтульнае, светлае, прыстасаванае для абслугоўвання чытачоў памяшканне . (з архіва бібліятэкі)

Падпішыцеся на нашы навіны