Каваліцкая сельская бібліятэка

Каваліцкая сельская бібліятэка – клуб № 6

Адрас: 222911, Мінская вобл., Старадарожскі раён, аг. Кавалічы, вул. Садовая, 1а

Тэлефон: (8 01792) 30-6-12

Электронная пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Загадчык Каваліцкай сельскай бібліятэкі - клуб: Ермалкевіч Вольга Мікалаеўна

Час працы: серада, чацвер, пятніца, нядзеля: 15.00 – 19.00, субота: 19.00 – 23.00.

Выхадны: панядзелак, аўторак.

Санітарны дзень: апошняя пятніца месяца.

Гісторыя:

Бібліятэка ў вёсцы Кавалічы была арганізавана ў 50-е гады ХХ ст. Тады гэта быў зусім невялікі кніжны фонд у 80-100 экз. і знаходзіўся ён у шафе канцылярыі калгаса. Выдываў кнігі чытачам рахункавод калгаса. У 1960 годзе быў адкрыты Каваліцкі сельскі клуб, пры якім была і бібліятэка. Кніжны фонд прыклубнай бібліятэкі і складалі кніжкі, якія перадалі з калгаснай бібліятэкі. З 1960 г. па 1969 г. загадчыцай Каваліцкай прыклубнай бібліятэкі працавала Кароль Ганна Дзям’янаўна. У 1969 г. на базе прыклубнай бібліятэкі была арганізавана самастойная Каваліцкая сельская бібліятэка. Кніжны фонд яе складаў каля 5 тысяч кніг. Першай яе загадчыцай была Кунцэвіч Людміла Канстанцінаўна. У 70-х гадах быў праведзен у жыццё дэкрэт аб цэнтралізацыі. З 1972 г. і па цяперашні час кніжны фонд складае 7794 экз. кніг. Ім карыстаецца звыш трохсот чытачоў, сярод іх калгаснікі калгаса “Герой працы”, навучэнцы мясцовай школы. Бібліятэка праводзіць вялікую работу па прапагандзе бібліятэчнай кнігі сярод сваіх чытачоў. 25 снежня 1993 года клуб і бібліятэка былі значна пашкоджаны пажарам, пасля якога кніжны фонд налічваў 3000 экз. кніг, якім карысталася 180 чытачоў. Бібліятэку размясцілі ў прыстасаваным памяшканні. З 15 лютага 1995 года бібліятэка пераводзіцца на 0,5 стаўкі. Як і раней памяшканне пад бібліятэку не выдзелена і фонд размешчаны ў Святланы Рыгораўнай Дробавай дома. На 1.01.2002 года фонд бібліятэкі налічвае 3458 зкз. Выданняў, якімі карыстаюцца 180 чытачоў. Па меры магчымасці святлана Рыгораўна імкнецца выкарыстоўваць усе сродкі, каб задаволіць запатрабаванні чытачоў. З разнастайнымі мерапрыемствамі наведывае машына-трактарны парк. Актыўна ўдзельнічае ў жыцці калгаса. Дапамагае рыхтаваць і праводзіці мерапрыемствы арганізованыя сельскім Саветам. Мясцовыя жыхары ўдзячны Святлане Рыгораўне за яе ўважлівасць, шчырасць, добразычлівасць, павагу і добрыя адносіны да чытача. Будуецца новы будынак сельскага клуба, у сцена якога будзе выдзелена памяшканне для бібліятэкі. У 2008 годзе вёска Кавалічы атрымала статус “аграгарадка”. Пмяшканне бібліятэкі/клуба набыло новы прыгожы выгляд: сцены былі абшыты металапрофілем, пафарбавана крыша, зроблены рамонт у памяшканні. Праводзяцца вечары адпачынку, святочныя агеньчыкі, канцэрты, танцавальныя вечары і тэматычныя дыскатэкі, забаўляльныя праграмы для дзяцей. Пры бібліятэцы/клубе працуе клуб для людзей пенсіённага ўзросту “Залатая восень”. У 2009 годзе лік чытачоў склаў 150, лік кнігавыдач – 2570, лік наведванняў – 3517, кніжны фонд – 2786 экз. У 2009 годзе інвестары Белаграпромбанка г. Мінска падарылі ў бібліятэку/клуб тэнісны стол. У ліпені 2010 года ў бібліятэку/клуб прыйшла працаваць Ермалкевіч Вольга Мікалаеўна. У 2011 годзе кніжны фонд складае 3341 экз. На 01.01.2012 год кніжны фонд бібліятэкі складае 3347 экз кніг і часопісаў. У бібліятэцы чытае 150 чалавек. З лютага 2012 года ў сувязі з аптымізацыяй устаноў культуры Каваліцкая сельская бібліятэка/клуб пачала працаваць на 0,5 стаўкі. Бібліятэка/клуб займаецца абслугоўваннем чытача кнігай, інфармацыяй і арганізацыяй вольнага часу. Абслугоўваецца кнігай чытачы аддаленых вёсак – Боркі, Дуброўскія Хутары. 2013 год – Год беражлівасці.Прайшлі мерапрыемствы: віктарына “Азбука беражлівасці”, інфарміны, агляды літаратуры. Абслужана насельніцтва – 140, колькасць выданых кніг – 2400, лік наведванняў -3000. У рамках праграмы “Памяць Міншчыны” прайшлі мерапрыемствы : краязнаўчы урок “Ёсць на зямлі такі куточак”, інфарміна “Роднага краю імёны”. Працягвае работу клуб для сталых “Залатая восень”. Прайшлі пасядзелкі “У госці каляда прыйшла”, час цікавых паведамленняў “Сам сабе доктар”. 2014 год- Год гасціннасці. Кніжны фонд бібліятэкі – 3437экз., чытачоў у бібліятэцы – 140.Выдадзена кніг – 2403, лік наведванняў склаў – 3012. Бібліятэкай праводзіліся мерапрыемствы: краязнаўчая віктарына “Ведай свой край”, краязнаўча-экалагічная гульня “О той земле где ты родился”. Прайшоў вечар-ушанаванне “Працаўнікам сяла гонар і хвала”. Да 490 годдзя заснавання горада Старыя Дарогі прайшоў тыдзень краязнаўчых ведаў “Гартаем старонкі гісторыі роднага краю”, які ўключыў у сябе інфармацыйны час “Праз іх лёс прайшла вайна”, дзе прысутныя даведаліся аб героях Вялікай Айчыннай вайны Старадарожскага раёна. Прайшоў вечар-ушанаванне “Працаўнікам сяла гонар і хвала”. Працягвае работу клуб для сталых “Залатая восень”. 2015 год – Год моладзі. Кніжны фонд бібліятэкі – 2286экз., чытачоў у бібліятэцы – 140.Выдадзена кніг – 2207, лік наведванняў склаў – 2569. Дзейнасць бібліятэкі-клуба была накіравана на развіццё і ўдасканальванне інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі, на папулярызацыю кніг і чытання сярод шырокага кола насельніцтва, на рэалізацыю абласных і рэгіянальных мэтавых комплексных праграм “Памяць Міншчыны”, “Дзеці, Сям’я. Кніга.” “Міласэрнасць”, “Моладзь і вольны час” і іншыя. Прайшлі мерапрыемствы: дыспут “Будущее страны строить молодым”, інфарміна “Книги и молодёжь ХХI века”, дыскусійны стол “Молодёжь против вредных привычек”. У клубе для сталых “Залатая восень” прайшла сустрэча пажылых людзей “Через годы, через расстояния”, кніжна-кулінарная шоў “История вкуса”, пасядзелкі “Душой всегда молоды”. 2016 год – Год культуры. Кніжны фонд бібліятэкі – 3203экз., чытачоў у бібліятэцы – 140. Выдадзена кніг – 2402, лік наведванняў склаў – 3005. Прайшлі мерапрыемствы: літаратурны партрэт да 80-годдзя з дня нараджэння Г.Бураўкіна “Паміж зоркай і свечкай”. Каб зберагчы памяць аб подзвігу дзядоў і прадзедаў, гадзіна смутку “День Победы – праздник светлых душ”. У клубе для сталых “Залатая восень” адбыліся літаратурныя вячоркі “Дорогие мои старики” для пажылых людзей. У бібліятэцы арганізоўваўся вольны час моладзі. Прайшлі тэматычныя дыскатэкі:“А ну-ка парни”, “Каханне жыве для дваіх”, “Татьянин день”. Сюды мясцовае насельніцтва прыходзіць не толькі з мэтай пашырыць свой кругагляд і папоўніць прафесійныя веды, але проста правесці свой вольны час цікава і з карысцю. Сёння бібліятэка – гэта ўтульнае, светлае, прыстасаванае для абслугоўвання чытачоў памяшканне . (з архіва бібліятэкі)

Падпішыцеся на нашы навіны