Філіял «Дзіцячая бібліятэка»

Філіял "Дзіцячая бібліятэка"

Адрас: 222932, Мінская вобл., г. Старыя Дарогі, вул. Валадарскага, 4

Тэлефон: (8 01792) 55-3-65

Электронная пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Загадчык філіяла “Дзіцячая бібліятэка”: Сцяшко Таццяна Уладзіміраўна

Час працы: 9.00 – 18.00. Абед: 13.00 -14.00

Санітарны дзень: апошні чацвер месяца.

Гісторыя:

Дзіцячая бібліятэка пачала сваю працу ў 1952 годзе пад кіраўніцтвам Аляксандры Георгіеўны Рагулінай (Кузняцовай). Тамара Мікалаеўна Меншыкава і Тамара Сцяпанаўна Рэўтовіч сталі першымі бібліятэкарамі. Дзіцячая бібліятэка знаходзілася тады ў доме Душэўскіх па вуліцы Камсамольскай. З 1967 года бібліятэка размяшчалася ў памяшканні на вуглу Камсамольскай і Кірава. Потым, у 1975 годзе, библиятэка пераехала щ памяшканне па вулицы К.Маркса. Ужо на тый момант налічваецца каля 2000 чытачоў, а кніжны фонд – звыш 24 тысяч кніг. У 1981 годзе бібліятэка пераязджае ў двухпавярховы будынак па вуліцы імя А.С.Пушкіна. Рэгулярна праводзяцца ўрокі пісьменства з вучнямі 6-7 класаў, для школьнікаў працуе клуб “Чамучка”. З верасня 1990 года працуе лялечны гурток “Жаронцы”.

У 2001 годзе бібліятэка пераносіцца ў памяшканне на вуглу вуліц Валадарскай і вуліцы Кірава. У 2008 годзе пачынае працавать лялечны гурток “Пятрушка”, дзе прынялі удзел 8 чалавек. Сёння ў філіялы “Дзіцячая бібліятэка” працуюць клубы па інтэрэсах: “Чамучка”, “Буслік”, “Эрудыт”, “Бібліятэка здароўя” і лялечны гурток “Пятрушка”.Бібліятэка прымае ўдзел у раённых і рэспубліканскіх конкурсах, праводзіць шмат мерапрыемстваў для юных чытачоў і іх бацькоў.

(з архіва бібліятэкі)

Падпішыцеся на нашы навіны