Шапчыцкая сельская бібліятэка

Шапчыцкая сельская бібліятэка - клуб № 23

Адрас: 222932, Мінская вобл., Старадарожскі раён, аг. Шапчыцы, вул. Маладзёжная, 25

Тэлефон: (8 01792) 45-7-36 Электронная пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Загадчык Шапчыцкай сельскай бібліятэкі - клуб: Лосік Таццяна Аляксандраўна

Час працы: серада, чацвер, нядзеля: 10.00 – 19.00. Абед: 14.00-15.00.

Пятніца, субота: 10.00 - 22.00. Абед 14.00 - 18.00

Выхадны: панядзелак, аўторак.

Санітарны дзень: апошні чацвер месяца.

Гісторыя:

Гісторыя бібліятэкі пачала свой адлік з лістапада 1963 года, калі ў вёсцы Шапчыцы быў адкрыты сельскі клуб. Гэта была звычайная драўляная сельская хата, побач з якой былі размешчаны ФАП, магазін, кантора калгаса Імя Калініна. Узначаліў сельскі ачаг культуры Жукавец Канстанцін Кандратавіч, які быў адначасова загадчыкам клуба і бібліятэкі. У той час у бібліятэцы было ўсяго 164 кнігі, быў закрыты доступ да кніжнага фонда і кнігі выдаваліся праз спецыяльную драўляную перагародку. З кастрычніка 1964 года бібліятэкай загадваў Л.В. Балоцька, затым з верасня 1965г. Дзенісевіч Г.А., з красавіка 1966г. – Ціханоўскі М.П. У лістападзе 1966 года бібліятэка аддзялілася ад клуба і займала асобны будынак. Загадчыкам працаваў Пяшкоў Віталь Паўлавіч. Кніжны фонд бібліятэкі налічваў 406 кніг. З 1966г. па 1974 г. бібліятэкары змяняліся кожны год. У 1974 годзе бібліятэку ўзначаліла Дамарад Н.Н., якая працавала да мая 1978г. потым бібліятэкары змяняліся давольна часта. Тут працавалі: Філіпеня Л.К., Жалдак С.В., Шчэрба Н.М., Лукінец С.А., Макарава Н.С., Корбат Л.В., Астроўская Т.А., Чуміла Н.С. З кастрычніку 1978 года бібліятэка ўвайшла ў састаў ЦБС, што палепшыла забяспечыць інфармацыйнае забеспячэння насельніцтва. У 1980 годзе бібліятэка пераехала ў прасторнае, спецыяльна выдзеленае памяшканне ў былой школе-васьмігодцы. Плошча бібліятэкі стала займаць 54м2 . узрос кніжны фонд да 7290 экз. кніг. Лік чытачоў склаў 702, кнігавыдача 11773 экз. выданняў. У бібліятэцы быў адкрыты доступ да літаратуры. З 2000 года ў бібліятэцы працуе Баннікава Любоў Уладзіміраўна. У сучасны момант бібліятэка – гэта інфармацыйна-культурны цэнтр. У зону абслугоўвання бібліятэкі ўваходзяць вёскі: Шапчыцы і Оршаль. Бібліятэка знаходзіцца ў адным будынку са школай-садам, ФАПам, таму частыя карыстальнікі – дзеці і работнікі гэтых устаноў. Усяго чытачоў у 2003 годзе было 405, лік наведванняў – 3443, кнігавыдача – 7394 экз. выданняў. Пры бібліятэцы працуе дзіцячы экалагічны гурток “Лесавік”. Удзельнікі гуртка ходзяць на экскурсію, робяць вырабы з прыроднага матэрыялу, даглядаюць за кветкамі. Створаны ў бібліятэцы фальклорны куток “Сельская сядзіба”. Праводзіцца работа па адраджэнню народнай спадчыны. Збіраюцца экспанаты для кутка “Нашы карані” У 2006 годзе з’явіўся ў бібліятэцы/клубе гурток па рамонту кніг і часопісаў “Книжкина больница”, а ў 2007 годзе ён набыў другую назву “Хочу всё знать”. У 2010 годзе бібліятэка/клуб пераехала ў новае памяшканне. У 2011 годзе чытачамі бібліятэкі сталі 341 чалавек, лік наведванняў 2995, кнігавыдача – 62 93 экз. выданняў. 2012 год – Год кнігі. Была аформлена тэматычная паліца “2012 Год кнігі”, выстава адной кнігі “Книга пережившая войну ”, на якой была прадстаўлена кніга Міхася Кацюбінскага “Рассказы”, праведзены літаратурна-музычная гадзіна “Пяром душа вадзіла”. На заводе “Атлант” была праведзена акцыя к Году кнігі “Подари книгу библиотеке”, на якой была падарана 800 экз кніг і часопісаў. Да 130-годдзя з дня нарадрэння Я.Коласа і Я. Купалы ў бібліятэцы/клубе была аформлена выстава “Год вялікіх юбіляраў” і праведзена шмат мерапрыемстваў. Таксама была аформлена творчая выстава вышытых работ Ермалінскай В.І. “З бабулінага куфэрка”. 2013 год – Год беражлівасці. Наведала бібліятэку 340 чытачоў, наведванняў – 2674, кнігавыдача – 6353. Кніжны фонд бібліятэкі склаў 9791. Платныя паслугі склалі 723 тысячы. У жніўні 2013 года бібліятэка стала бібліятэкай-клубам. Пры бібліятэцы працуюць экалагічны гурток “Лесавічок”, клуб юных кнігалюбаў “Хочу всё знать”, гурток дзіцячай творчасці “Фабрика весёлых человечков”. Аб рабоце бібліятэкі друкаваўся матэрыял у раённай газеце “Навіны Старадарожчыны” пад назвай “Книга – спутница и подруга моя”, “Моя работа – моё богатство”.Библиятэцы была аказана спонсарская дапамога ад ААА “Шапчыцы-агра” – выпісана 20 дзіцячых часопісаў. 2014 год – Год гасціннасці. Наведала бібліятэку 342 чытачы, лік наведванняў -2985, кнігавыдача -6438. Кніжны фонд бібліятэкі склаў -9339. Платныя паслугі -1704тысячы рублей. Пры бібліятэцы працуюць экалагічны гурток “Лесавічок”, гурток дзіцячай творчасці “Фабрика весёлых человечков”. Удзельнікі гурткоў дзеці дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Работа бібліятэкі вялася па розным накірункам : па краязнаўству, патрыятычнаму выхаванню, прапагандзе беларускай літаратуры. У біліятэцы\клубе прайшло краязнаўчае падарожжа “Родныя краявіды” і аформлена кніжная выстава “ 2014 – Год гасціннасці”. Да 490- годдзя горада Старыя Дарогі прайшлі: час паэзіі “Вёсачка родная мая”, краязнаўчае падарожжа “Земли родной минувшая судьба». У бібліятэцы/клубе ў рамках семінара бібліятэчных работнікаў прайшоў вечар-сустрэча “І у нас загораются звёзды” з паэтамі аграгарадка Шапчыцы Шпакавай Т.і. і Бойка Г.Н. У музеі прайшлі творчыя выставы майстрых аграгарадка Шапчыцы: вышыўка, ткацтва, бісер, вязанне. Бібліятэка\клуб прыняла ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку работы па патрыятычнаму выхаванню “Старонкі памяці”. На смотр-конкурс прадстаўлены лепшыя чытачы вершаў аб вайне “Я о войне стихами говорю”. Аформлена кніжная выстава –рэклама “Прикоснись душой к подвигу”. 2015 год – Год моладзі. Наведала бібліятэку 342 чытачы, лік наведванняў – 3455, кнігавыдача – 6761. Кніжны фонд бібліятэкі склаў – 9339. Платныя паслугі склалі 2679тысяч рублёў. Бібліятэка\клуб прыняла ўдзел у раённым конкурсе па прапагандзе беларускай літаратуры “Па жыцці з беларускай кнігай”. Прайшоў паэтычны вечар “Пакланюся сваёй Беларусі” па творчасці нашага земляка паэта-песенніка Альберта Міхайлава. Да года моладзі арганізаваны мерапрыемствы: час –развагі “Молодёжные субкультуры- способ самовыражения или опасность», падарожжа у мір моды “Её Величество Мода» і іншыя. Аформлена кніжная інсталяцыя “С юбилеем». 2016 год – Год культуры. Да году культуры праведзены мерапрыемствы: літаратурны партрэт “Чалавек вялікай душы” (да 95-годдзя І.Шамякіна), час паэзіі “Незгасная зорка паэта” (да 125-годдзя М. Багдановіча), літаратурны партрэт “Кандрат Крапіва: і постаць, і творы” і іншыя. Наведала бібліятэку – 343 чытачы, лік наведванняў – 3398, кнігавыдача – 5806. Кніжны фонд бібліятэкі склаў – 9160. Пры бібліятэцы працуюць экалагічны гурток “Лесавічок”, гурток дзіцячай творчасці “Фабрика весёлых человечков”. У музеі прайшлі творчыя выставы майстрых аграгарадка Шапчыцы. Работа бібліятэкі вялася па прапагандзе беларускай літаратуры: “Каб бацькоўская мова цвіла” – паэтычны лабірынт, “Загадкі сеем як зярняты, каб ураджай сабраць багаты” – гульня-загадка. Сёння бібліятэка/музей – гэта ўтульнае, светлае, прыстасаванае для абслугоўвання чытачоў памяшканне . (з архіва бібліятэкі)

Падпішыцеся на нашы навіны