Пастовіцкая сельская бібліятэка

Паставіцкая сельская бібліятэка № 13

Адрас: 222913, Мінская вобл., Старадарожскі раён, аг. Пастовічы, вул. Школьная, 5

тэлефон: (8 01792) 59-6-99

электронная пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Бібліятэкар Паставіцкай сельскай бібліятэкі: Кудзялка Таццяна Станіславаўна

Час працы: серада – нядзеля 10.00 – 19.00. Абед: 14.00-15.00.

Выхадны: панядзелак, аўторак.

Санітарны дзень: апошняя пятніца месяца.

Гісторыя:

У 1947 годзе ў вёсцы Паставічы пачала працаваць хата-чытальня, якой загадваў Карэнга Аляксей Аляксандравіч. У памяшканні, дзе знаходзілася хата-чытальня, была кніжная шафа, у якой налічвалася 102 экз. кніг. Першымі чытачамі з’яўляліся калгаснікі-паляводы Дзмітрук Васіль Іванавіч, Дзмітрук Андрэй Рыгоравіч. Любімай у той час была кніга М. Астроўскага “Як гартавалася сталь”. Чыталі па чарзе, спрачаліся, абмяркоўвалі. У чытальні праводзіліся гутаркі аб міжнародным становішчы на сельскагаспадарчую тэматыку, нават была падрыхтавана пастаноўка “Дзед Базыль”, галоўныя ролі якой выконвалі мясцовыя жыхары Камароўская Ніна Паўлаўна, Галкін Аркадзь Паўлавіч, Кастагрыз Іван Аляксандравіч і іншыя. З 1949 года хата-чытальня знаходзілася ў прыватным доме Дзмітрука Васіля Іванавіча, а загадчыкам яе працаваў Селіванаў Л.М. з п. Іванаўка. У 1950 г. у вёсцы Паставічы пабудавалі сельскі клуб, на другім паверсе якога ў невялікім пакоі размясцілі сельскую бібліятэку, якую арганізавалі на базе кніжнага фонду хаты-чытальні.Цяпер ён складае ўжо 8690 экз. кніг і размешчан на дзесяці кніжных стэлажах. Улік яго вядзецца па інвентарных кнігах. Загадчыцамі бібліятэкі працавалі спачатку Шчэрба Кацярына Пятроўна, затым – Ціханоўская Валянціна Аляксандраўна. У 1975 годзе з 960 жыхароў вёскі чытаюць у бібліятэцы 617 чалавек. У тым ліку 252 юных чытача. Пры бібліятэцы працуюць гурткі: “Майструем”, “Мая цудоўная і шаноўная кніга”. Працуюць кніганошы, якія разносяць кнігі ў кожны дом. У 1983 годзе быў пабудаваны новы Дом культуры, у якім біблятэка размясцілася ў прасторным пакоі з чытальнай залай на другім паверсе. Кніжны фонд бібліятэкі налічвае 13216 экз.кніг і абслугоўвае яна 550 чытачоў. Сярод іх – жывёлаводы, паляводы, ветэраны вайны і працы, вучні і настаўнікі Паставіцкай сярэдняй школы. Больш за 10 год загадчыцай бібліятэкі працавала Бухал Тамара Уладзіміраўна. Паміж чытачамі і бібліятэкарам існуе ўзаемаразуменне, таму і ідуць людзі ў бібліятэку, каб пачытаць часопісы, газеты, адпачыць ад хатніх спраў. Бібліятэка разам з СДК, школа праводзіць шмат разнастайных мерапрыемстваў. З мая 1999 года бібліятэкай загадвае Савіцкая Марыя Філіпаўна. Краязнаўства – адзін з асноўных напрамкаў дзейнасці бібліятэкі. У бібліятэцы сабраны багаты матэрыял па гісторыі вёскі Паставічы, які лёг у аснову напісання “Летапіса вёскі Паставічы”, сабраны звесткі аб мінулым і цяперашнім часе калгаса, аб лепшых людзях-земляках. У бібліятэцы своечасова абнаўляецца “Літаратурны каляндар”, папаўняюцца звесткі ў “Даведачна – інфармацыйным цэнтры”. Не застаецца і па-за ўвагай бібліятэкара і арганізацыя вольнага часу моладзі і падлеткаў. За 2000 год бібліятэку наведала 504 чытачы. Ім было выдадзена 7636 экз выданняў. Самымі актыўнымі былі Клімянкова І.Л., Непачаловіч С.М., Дзмітрук І.В. Для ўшанавання беларускай культуры, традыцый, перадачы яе падрастаючаму пакаленню, праводзіліся сустрэчы з вядомымі жыхарамі вёскі – Міхалькевіч Т.М., В.М. Копур, В.І. Казяба, М.К. Дзмітрук. Гэтыя людзі займаюцца ткацтвам постілак, ручнікоў, вышываннем каўроў, вязаннем сурвэтак, карункаў. 3 2001 года пры бібліятэцы дзейнічае клуб “Маладзёжны мерыдыян”. Па выніках 2001 года бібліятэка заняла 3 месца сярод сельскіх бібліятэк раёна. Бібліятэкай абслужана 505 чытачоў, якім выдадзена 9012 экз. выданняў. Кніжны фонд складае 10665 кніг, часопісаў, газет. У 2004 годзе бібліятэка накіравала сваю работу на падрыхтоўку і правядзенне святкавання 60-ай гадавіны вызвалення Беларусі. Было прведзена многа мерапрыемстваў, на якіх ўшаноўвалі ветэранаў вялікай Айчыннай вайны, загінуўшых. Для вучняў і моладзі прайшлі ўрокі мужнасці, гутаркі, гістарычныя ўрокі, пазнавальныя гадзіны. Цікава прайшоў вечар адпачынку з ветэранамі і ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны. На сустрэчу з ветэранамі прыйшлі вучні старэйшых класаў, моладзь, аднавяскоўцы. Гэта сустрэча – павага тым, каго ўжо няма з намі, усім тым, хто набліжаў Перамогу. У 2006 годзе бібліятэку наведала 506 чытачоў, выдана 8628 экз. выданняў. У гэтым годзе вёсцы быў дадзены статут аграгарадка. Вёска мяняе аблічча, для супрацоўнікаў СВК будуюцца новыя дамы. Дзейнасць бібліятэкі была накіравана на адраджэнне беларускіх традыцый, звычаяў, на знаёмства чытачоў з таленавітымі людзьмі вёскі, Старадарожчыны праз гутаркі, вечары-сустрэчы, пасядзелкі. Бібліятэка прыняла ўдзел у раённым конкурсе “З гісторыі вёскі”. Быў сабраны багаты краязнаўчы матэрыял. 2007 год азнаменаваўся тым, што ў гэтым годзе святкавалі 125-годдзе з Дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа. Былі арганізаваны выставы, прайшлі мерапрыемствы: “Жыццёвы шлях і творчасць Я.Купалы і Я.Коласа”, “Нам засталася спадчына”, “Ён заўжды ў нашых сэрцах”. Бібліятэку наведала 447 чытачоў, з іх 96 школьнікаў. За год выдадзена 8191 экз. выданняў. Платныя паслугі склалі 96 000 рублёў. Бібліятэка працавала па розных накірунках. Адно з атметных мерапрыемстваў года – літаратурна-музычны вечар “Мир прекрасен уже потому, что в нём есть мама!”. Яно было арганизавана сумесна са школай, дзицячым садам и СДК. У 2007 годзе на месца Марыі Філіпаўны, якая пайшла на пенсію, прыйшла працаваць выпускніца МБТ – Шульга Марта Аляксандраўна. У 2008 годзе ў бібліятэцы адбыўся рамонт – заменены вокны, адноўлена ацяпляльная сістэма. Бібліятэка прыняла ўдзел у аглядзе-конкурсе “Лепшая арганізацыя дзіцячага кутка”. На замену дэкрэтнага водпуску прыйшла працаваць Кудласевіч Галіна Міхайлаўна. Быў набыты камп’ютар. У 2009 годзе ў бібліятэцы быў уведзены новы напрамак – духоўнае выхаванне. Для рэалізацыі гэтай праграмы была аформлена кніжная паліца “И лик святой нам душу греет”, гістарычнае падарожжа з вучнямі 7 класа “Светачы зямлі беларускай”, размова “Каб душу адкрыў духоўны свет”, “На шляху да Бога”. Аб гэтай рабоце быў надрукаваны артыкул у газеце. Бібліятэка прыняла ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе “Родны кут – часцінка майго сэрца”. 2009 год – Год Роднай зямлі. Было праведзена шмат мерапрыемстваў. Адно з іх “Зямля, дзе пачаўся твой лёс”, асабліва спадабалася прысутным і гасцям, заслужыла самы найлепшы водгук. Да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прайшла Вахта памяці “Помнім тых, хто пайшоў, дзеля тых, хто жыве”, на якой прайшлі ўрокі памяці, мужнасці, гісторыі, гутаркі. На працягу года пры бібліятэцы дзейнічалі гурткі па інтарэсам – дзіцячы “Бураціна”, маладзёжны – “Маладзёжны мерыдыян”. У гэты годзе было абслужана 503 чытачы, 118 школьнікаў, платныя паслугі склалі 150 000 рублёў. У 2010 годзе шмат увагі бібліятэка надавала выхаванню экалагічнай культуры. З 5 па 11 чэрвеня прайшоў Тыдзень экалагіі “Жыві зямля”, на якім прайшлі мерапрыемствы: “Беларускія балоты – багацце нашай краіны”, экалагічны час “Экалогія душы”, “Над Белай Руссю – белы бусел”, завочнае экалагічнае падарожжа “Запаведныя мясціны”. У гэтым годзе на базе бібліятэкі прайшоў семінар бібліятэчных работнікаў. Тэма семінара “Прававое выхаванне падлеткаў”. Было расказана аб гісторыі права, выступіла педагог па выхаваўчай рабоце Мядзьвецкая Наталля Уладзіміраўна, падлеткі паказвалі свае веды ў прававым аспекце. Бібліятэка прыняла ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе на лепшае аматарскае аб’яднанне, на якім была паказана работа гуртка “Бураціна”. За год з кніжнага фонду выбыла 240 экз выданняў, у тым ліку 78 кніг, паступіла 482 экз. выданняў, у тым ліку 136 кніг. Фонд бібліятэкі складае 11087 экз выданняў. Бібліятэку наведала 500 чытачоў. Платныя паслугі склалі 304 800 рублёў. 2011 год – Міжнародны год моладзі. Прайшоў Тыдзень падлетка “Плпнетп пад назвай моладзь”. Таксама працягваў сваю работу клуб “Маладзёжны мерыдыян”. Бібліятэка прыняла ўдзел у раённым конкурсе “Самая прывабная бібліятэка”. Была зроблена прэзентацыя бібліятэкі. Бібліятэку наведала 500 чытачоў, ім выдадзена 8512 экз. выданняў. Платныя паслугі склалі 361 500 рублёў. З кніжнага фонду выбыла 243 экз. выданняў, у тым ліку 49 кніг, паступіла 611 экз, у тым ліку 280 кніг. Таксама ў бібліятэцы быў падключаны скарасны інтэрнэт, што дало магчымысць зрабіць работу бібліятэкі больш дасканальнай і ўскорыць бібліятэчныя працэсы. Быў створаны сайт бібліятэкі. З лістапада 2012 года ў бібліятэцы працуе Гушча Іна Валянцінаўна. З 3 лістапада 2013 года у бібліятэцы працуе Ліпай Тамара Іванаўна 2014 год – Год гасціннасці. Бібліятэка набыла статус інтэгрыраванай. Кніжны фонд склаў 10369 экз. кніг і часопісаў, кнігавыдач – 8582экз. Бібліятэку наведала -502 чытача. Працягваюць сваю працу літаратурна-пазнавальны гурток для дзяцей "Бураціна", клуб для моладзі – "Маладзёжны мерыдыян". 2015 год – Год моладзі. Бібліятэка правяла мерапрыемствы з удзелам моладзі: дыскусія «Наша сёння вачыма моладзі», дыспут “Што такое шчасце” і іншыя. Традыцыйным стала свята вёскі “Люблю тебя мой родны край”. Кніжны фонд склаў – 8249 экз., Кнігавыдача – 8578 экз. кніг, часопісаў і газет. Бібліятэка абслужыла – 500 чытачоў. 2016 год – Год культуры. У рамках семінара бібліятэчных работнікаў у Пастовичской сельскай бібліятэцы прайшоў час бібліятэчна- бібліяграфічных ведаў "Знаёмства з кнігай”. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй стварэння кнігі, правіламі карыстання бібліятэкай і кнігай і з выставай- рэкамендацыяй “Чудо книжки – чудо детям”. Бібліятэка прыняла ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе па прапагандзе здаровага ладу жыцця і прафілактыцы шкодных звычак “Здоровый я – здоровая страна". Была праведзена спартыўна-інтэлектуальная гульня “Путешествие в страну Здоровья”. Бібліятэка была і застаецца самастойнай агульнадаступнай бясконцай сістэмай адукацыі, гарантам паўнавартаснай неабмежаванай інфармацыі для чытачоў, месцам інтэлектуальных зносін і вольнага часу (з архіва бібліятэкі)

Падпішыцеся на нашы навіны