Залужская сельская бібліятэка

Залужская сельская бібліятэка - клуб № 5

Адрас: 222926, Мінская вобл., Старадарожскі раён, аг. Залужжа, вул. Школьная, 2

Тэлефон: (8 01792) 46-2-89

Электронная пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Загадчык Залужскай сельскай бібліятэкі - клуб:

Час працы: серада, чацвер, нядзеля: 10.00 – 19.00. Абед: 14.00-15.00.

Пятніца, субота: 10.00 - 23.00. Абед 14.00 - 19.00

Выхадны: панядзелак, аўторак.

Санітарны дзень: апошні чацвер месяца.

Гісторыя:

Пачалася гісторыя Залужскай сельскай бібліятэкі ў 1949 годзе. Тады ў вёсцы Залужжа працавала хата-чытальня, якой загадваў Рабцаў Уладзімір Фёдаравіч. У 1951 годзе загадчыкам бібліятэкі і хаты-чытальні стаў працаваць Багдановіч Іван Сцяпанавіч. У 1955 годзе было рашэнне раздзяляць бібліятэчны кніжны фонд на дзве часткі і адкрыць дзве сельскія бібліятэкі: адну – у Залужжы, і адну – у веёсцы Дражна. Загадваць Дражнаўскай бібліятэкай стаў Багдановіч І.С., а Залужскай, якая знаходзілася ў сельскім клубе, загадваў Калядзін Сяргей Нікіфаравіч. У 1959 годзе была арганізавана Залужская сельская бібліятэка, кніжны фонд якой прыняла Турава Кацярына Андрэеўна. Літаратуры была яшчэ нямнога, але Кацярына Андрэеўна прыкладала ўсе намаганні, каб папоўніць кніжны фонд бібліятэкі і як мага больш абслужыць чытачоў кнігамі. І чытачы ішлі ў бібліятэку. Тут праводзілася шмат масавых мерапрыемстваў, праводзілася цікавая работа па прапагандзе літаратуры. У бібліятэцы працаваў добры актыў з ліку калгаснікаў, настаўнікаў, вучняў. Разам са школай бібліятэка арганізавала аматарскія клубы па інтэрэсам, праводзіла літаратурныя вечарыны, агляды літаратуры, канферэнцыі чытачоў, абмеркаванні кніг. Бібліятэка неаднаразова была пераможцай сацспаборніцтва сярод сельскіх бібліятэк раёна. У 1979 г. бібліятэка абслугоўвала ўжо 723 чытачы і выдала ім 12768 экз. кніг. Кніжны фонд у гэты час налічваў 6317 экз. кніг, кнігаабварачваемасць скадала больш за два разы. Кацярына Андрэеўна адпрацавала ў бібліятэцы да 1991 г., да таго часу, пакуль пайшла на пенсію. Увесь час бібліятэка займала два невялікіх пакойчыкі пры сельскім клубе, які знаходзіўся ў памяшкані быўшай царквы. У 1991 г. памяшканне сельскага клуба зноў аддалі пад царкву і бібліятэку выселілі ў памяшканне мясцовай школы. Загадчыкам бібліятэкі стала малады спецыяліст Разчыкава Алена Уладзіміраўна. У чэрвені 1997 года бібліятэка пераносіцца ў асобнае памяшканне і пераўтворана ў бібліятэку/клуб. Галоўным напрамкам дзейнасці бібліятэкі/клуба застаецца бібліятэчнай абслугоўванне насельніцтва. Работа накіравана на задавальненне духоўных запатрабаванняў жыхароў і арганізацыю іх вольнага часу. Бібліятэка/клуб абслугоўвае 500 чытачоў, ім выдана 6608 экз. кніг і часопісаў. Пры бібліятэцы працуюць гурткі: казачны “Светлячок”, па экалогіі “Ручаёк”. У выхадныя і святочныя дні праходзяць дыскатэкі, гульні, конкурсы, святы. Бібліятэка вядзе пошукавую работу па збору матэрыялаў аб сваёй вёсцы, раёне, знакамітых земляках. Увесь матэрыял сістэматэзаваны ў спецыяльныя папкі. У кастрычніку 2001 года на змену Андрэевай Ж.Ф. прыйшла працаваць Гельвер Таццяна Віктараўна. З 2007 года ў бібліятэцы пачаў працаваць гурток па здароваму ладу жыцця для дзяцей “Азбука здоровья”. З 2008 года пачаў работу гурток па здароваму ладу жыцця для моладзі “Оранжевый рай”. У 2008 годзе вёска Залужжа набыла статус “аграгарадка”. У 2010 годзе Залужская сельская бібліятэка/клуб абслужыла 451 чытача, кнігавыдача склала 7661 экз. кніг, журналаў і газет, лік наведванняў склаў 5131. Вялася краязнаўчая работа і работа па прапагандзе беларускай літаратуры. Аформлена краязнаўчая выстава “Моя земля, мой родный край”. Выстава складалася з пяці полак. У 2010 годзе праводзіліся краязнаўчыя мерапрыемствы, мерапрыемствы па прапагандзе беларускай літаратуры. Да знамянальных дат , звязаных з нараджэннем беларускіх пісьменнікаў афармляліся кніжныя паліцы. 2010 год у странах СНГ аб’яўлены Годам Вялікай Айчыннай вайны. Вялікае значэнне ўдзялялася патрыятычнаму выхаванню. 9 мая сумесна з настаўнікамі і вучнямі Залужскай школы падрыхтаваны і праведзены мітынг каля брацкай магілы. Ганаровымі гасцямі былі ветэраны Вав. Маецца папка “Ветераны-земляки Великой Отечественной войны”, дзе сабраны ўсе сведкі аб ветэранах. Да ДняПабеды была аформлена кніжная выстава “Живём и помним”, праведзены вечар ваеннай песні “Только б не было войны”. З 3 па 9 мая праведзены патрыятычны дэсант “Мужества вечный пример”. Аформлена кніжная паліца “Воины-земляки”. Праведзены час памяці “Пусть не будет войны никогда”. З вучнямі школы падрыхтаваны і праведзены мітынг “Памяти павших будьте достойны”. Для моладзі праведзены ўрок мужнасці “Не стала на колени”, прысвечаны подзвігу Людмілы Чалоўскай. У бібліятэцы/клубе асаблівая ўвага надаецца здароваму ладу жыцця. Сумесна з загадчыкам ФАПа праводзіліся розныя мерапрыемствы. Працавалі кружкі па здароваму ладу жыцця. Вялікая ўвага ўдзялялася выхаванню ў дзяцей і падлеткаў , пачуцця павагі да старэйшых, міласэрнісці, спачування. Урок міласэрнісці “Душу вылечить добром” быў праведзены для малодшых дзяцей. Для моладзі праведзена эстафета міласэрнісці “Давайте учиться доброте”, час ветлівасці “Вежливость и доброта”. Да Дня састарэлых людзей правялі віншаванне людзей сталага ўзросту “Праздник с сединою на висках”. Бібліятэка прымала ўдзел у распаўсюджванні экаланічных ведаў. Быў праведзе абзор “Грибы и мы”. Дзеці пазнаёміліся з грыбамі, якія растуць у нашым лесе. Атрыманыя веды дзеці замацавалі гульнёй “Какие бывают грибы”. Галоўнай задачай бібліятэкі было і застаецца імкненне быць сучаснай, камфортнай, цікавай, карыснай і запатрабаванай мясцовым насельніцтвам. (з архіва бібліятэкі)

Падпішыцеся на нашы навіны