Церабуцкая сельская бібліятэка

Церабуцкая сельская бібліятэка № 22

Адрас: 222925, Мінская вобл., Старадарожскі раён, аг. Церабуты, вул. Леніна, 34

Тэлефон: (8 01792) 47-7-41

Электронная пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Бібліятэкар Церабуцкай сельскай бібліятэкі: Заяц Таццяна Віктараўна

Час працы: серада – нядзеля 10.00 – 19.00. Абед: 14.00-15.00.

Выхадны: панядзелак, аўторак.

Санітарны дзень: апошняя пятніца месяца.

Гісторыя:

На тэрыторыі Шчыткавіцкага сельскага Савета размешчаны наступныя населеныя пункты: Шчыткавічы, Застарычы, Ліпаўка, Вішнеўка, Малінаўка, Асавец, Церабуты, Лавы, Гнезнае, Мішавічы, Ляўкі. Пасляваенныя гады вёскі адбудоўваюцца. Адчуваецца патрэба ў адукацыі і культуры. У цэнтры сельская Савета, у вёсцы Шчыткавічы адчыняецца хата-чытальня. А ў 1951 г. пачынае працаваць сельская бібліятэка ў вёсцы Церабуты. Бібліятэка размяшчаецца ў памяшканні клуба. Бібліятэчны фонд складае 1-2 тыс. экз. кніг. Кнігі захоўваюцца ў 3-х шафах. Першы бібліятэкар Церабуцкай бібліятэкі – Кур’яновіч Аляксандр Сазонавіч. Працуе ён нядоўга, усяго адзін год. З 1952 г. да 1956 г. у бібліятэцы працуе Гінц Рыгор Сцяпанавіч. Фонд у бібліятэцы павялічваецца, ён склаадае цяпер 3 тыс. экз. У 1956 г. пасля заканчэння бібліятэчнага тэхнікума ў вёску прыехала працаваць Рудзько Надзея. Працавала яна ў бібліятэцв тры гады. У 1959 годзе бібліятэка занімае невялікае памяшканне, дзе раней размяшчаўся радыёвузел. З 1963 года ў бібліятэцы працуе Козел Іван Ігнатавіч. Завочна закончыў бібліятэчны факультэт МПІ. Паступіўшы затым у Інстытут народнай гаспадаркі, перайшоў працаваць галоўным бухгалтарам у калгас. Пасля ў бібліятэцы працуе Гінц Анатоль Васільевіч. Бібліятэка цяпер знаходзіцца ў памяшканні былой бухгалтэрыі (пры клубе). 70-я гады. Бібліятэчны фонд расце. Ён складае 8-9 тыс. экз. Бібліятэка выпісвае многа перыядычных выданняў. Павялічваецца колькасць чытачоў. З 1968 г. у бібліятэцы працуе Шэшка Галіна Міхайлаўна. Па адукацыі – бухгалтар, пераходзіць працаваць у бухгалтэрыю. З 1972 г. і да цяперашняга часу ў бібліятэцы працуе Крушная Таццяна Лаўрэньцьеўна. За гэты час прайшла цэнтралізацыя бібліятэк. Былі арганізаваны алфавітны і сістэматычны каталогі, СКА, краязнаўчая картатэка і іншыя. Узраслі патрабаванні да тбібліятэчных работнікаў, узрасла дысцыпліна. Да 13 тыс. экз. павялічыўся бібліятэчны фонд. У бібліятэцы праводзілася многа масавых мерапрыемстваў. З’явіліся новыя формы работы: прэм’еры кніг, свята вёскі, свята першага снапа, першай баразны, дні культуры на ферме і інш. 80-90 гады – гэта росквіт бібліятэчнай справы. Ішлі гады. Папаўняўся кніжны фонд, павялічвалася колькасць карыстальнікаў, расла яе папулярнасць. Бібліятэка набывае каляровы тэлевізар. Пры бібліятэцы працуе літаратурны гурток “Ветразь”, які аб’ядноўвае прыхільнікаў літаратуры, паэзіі, мастацтва. Работу бібліятэкі вызначаюць прыярытэтныя накірункі: прапаганда літаратуры і краязнаўчая работа. Асаблівую ўвагу бібліятэка надае пошуку духоўных каранёў, роднай мове, адносінам да роднай зямлі. У бібліятэцы з густам аформлены матэрыял аб мінулым і сучасным жыцці нашага краю. Зона абслугоўвання бібліятэкі пашыраецца. Бібліятэка абслугоўвае жыхароў вёскі Ляўкі. У 1999 годзе на базе бібліятэкі прайшоў семінар “Бібліятэка, як фактар сацыяльнай аховы насельніцтва” з паказальным мерапрыемствам “Агеньчык духоўнага жыцця” для сельскіх бібліятэкараў. Па выніках 2000 года бібліятэка заняла 1 месца сярод сельскіх бібліятэк. У 2001 годзе кніжны фонд налічвае 12570 экз. кніг, часопісаў, газет. Паслугамі бібліятэкі карасталіся 453 чалавекі, з іх 30 з вёскі Ляўкі, ім было выдадзена 7293 экз. выданняў. Бібліятэка праводзіць цікавую работу са школай, Домам культуры. Разам праводзяць мерапрыемствы. Да Дня пажылых людзей была праведзена тэматычная вечарына “Восень жыцця – квецень мудрасці”. Былі запрошаны пенсіянеры, прадстаўнікі розных прафесій. Для іх быў падрыхтаваны святочны канцэрт. Для іх былі сказаны словы падзякі. Цікава было паслухаць прымудрасці жыцця ад старэйшага пакалення. У 2002 годзе бібліятэкар прадаўжае абслугоўваць жыхароў вёсак Церабуты, Ляўкі. У Церабутах пражывае 573 жыхары, чытачамі з’яўляюцца – 430. Ім выдадзена – 7046 экз. кніг, часопісаў і газет. У гэтым годзе вялікая ўвага ўдзялялася падрыхтоўцы і правядзенні юбілейных мерапрыемстваў: 120 год з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа. У 2003 годзе бібліятэкай было абслужана 451 чытач, выдана 7794 экз. выданняў. Вялася работа па напісанню летапісу вёскі, пошуку краязнаўчых матэрыялаў. У 2004 годзе бібліятэкай абслужана 431 карыстальнік. Выдана – 7592 экз. выданняў. У вёсцы Лавы пражываюць 4 пенсіянеры, яны не чытаюць па старасці. У в.Ляўкі пражываюць 163 чалавекі. З іх чытачы – 36 чалавек. Бібліятэка абслугоўвае 25 спецыялістаў сельскай гаспадаркі, 30 механізатараў, 58 жывёлаводаў, 12 паляводаў. У 2005 годзе бібліятэкай было абслужана 412 карыстальнікаў, выдана 7358 дакументаў. У чэрвені 2005 года былі ўведзены платныя паслугі. План быў выкананы. Ён саставіў 70 тыс. рублёў. Да 60-годдзя Вялікай Перамогі была аформлена кніжная фотавыстава “Яны змагаліся за Радзіму”, праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “Слова Вам, салдаты Перамогі”. На мерапрыемстве прысутнічалі ветэраны ВАв : А.З. Новік, С.М. Крушны, Д. Шашок, А.А. Лізунок, І.А. Кур’яновіч, А.Н. Нядзелька, П.І. Дзенісевіч, А.Ф. Лагун. Самым цікавым і знамянальным было правядзенне мерапрыемства “Вясковая жанчына, працаўніца, маці” гэта вечар –сустрэча лепшых маці нашай вёскі, жанчын розных прафесій. У 2006 годзе вёска Ляўкі выбыла з зоны абслугоўваня, так як там адкрылася бібліятэка/клуб. Прадаўжае працаваць гурток “Ветразь”. Быў праведзены раённы семінар па краязнаўчай рабоце. Было падрыхтавана мерапрыемства пад назвай “Вялікі гонар тым, хто вёску праслаўляе”. Былі запрошаны лепшыя людзі вёскі. Шмат добрых слоў было сказана ў іх адрас, шмат цёплых песень было спета для іх. У 2007 годзе на заслужаны адпачынак пайшла Таццяна Лаўрэнцьеўна Крушная. Бібліятэчнай справе яна аддала 35 год. З гэтага году ў бібліятэцы працуе Таццяна Віктараўна Заяц. У 2010 годзе яна набыла прафесію бібліятэкара-бібліёграфа. Работа вялася па ўсім напрамкам, Працуе гурток “Ветразь”. Было абслужана 380 чытачоў. Асаблівая ўвага дзейнасці бібліятэкі была накіравана на рэалізацыю комплексных праграм “Памяць Міншчыны”, “Міларэрнасць”, “Дзеці. Сям’я. Кніга”, “Моладзь і вольны час”. У 2008 годзе бібліятэку наведваюць 351 чытач. Бібліятэка прыняла ўдзел у дзіцячым аглядзе-конкурсе “Лепшая арганізацыя дзіцячага кутка”. У 2009 годзе бібліятэкар абслужыла 351 чытача. Ім было выдана 6026 экз. выданняў. Бібліятэка прыняла ўдзел у раённым конкурсе-аглядзе “Родны кут – часцінска майго сэрца”. У бібліятэку паступіла 408 кніг, была нядрэнная падпіска. У 2010 годзе ствараецца добраўпарадкаванне аграгарадкоў. Была адсзначана вялікая дата – 65-годдзе Вялікай Перамогі. Вучні, старшыня сельскага Савета, прадстаўнік ваенізіраванай часці павіншавалі ветэранаў, удзельнікаў ВАв, узнікаў. Разам са школай бібліятэкар і мастацкі кіраўнік СДК падрыхтавалі святочную праграму. Гучалі песні ваенных гадоў. У 2011 годзе ў бібліятэку быў набыты камп’ютар. Было падрыхтавана мерапрыемства к семінару па здароваму ладу жыцця, на тэму табакакурэння. Адзначаліся юбілейныя даты беларускіх пісьменнікаў І.Шамякіна, І.Мележа, К.Крапівы, работа вялася па ўсіх напрамках. Быў падключаны Інтэрнэт. 2012 год аб’яўлены Годам кнігі, святкаванне 130-годдзя з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў Я.Купалы і Я.Коласа, 100-годдзя з дня нараджэння М.Танка, 200-годдзя вайны 1812 года. Прайшлі мерапрыемства: “Дэбют паэзіі” – вечар паэзіі, “Кнігі нашага стагоддзя” – прэзентацыя кніг, “К книге и чтению – через досуг и общение” – літаратурная крыжаванка. 2013 год – Год беражлівасці ў Рэспубліцы Беларусь. У рамках правядзення Года праводзіліся тэматычныя кніжныя выставы, вялася актыўная прапаганда літаратуры па эканоміі і беражлiвасцi. Мерапрыемствы накіраваны на выхаванне ў кожнага чалавека пачуцця гаспадарлівасці, стымуляванне эканоміі і беражлівасці, як на сваіх працоўных месцах, так і ў паўсядзённым жыцці. Шэраг мерапрыемстваў прысвечаны выхаванню любові да роднага краю, гонару за гераічнае мінулае роднай зямлі, беражлівых адносін да помнікаў гісторыі і прыроды Бацькаўшчыны. Праведзены мерапрыемства: “Эканомия и бережливость» - час інфармацыі, “Заповетный мотив – Беловежская пушча” – падарожжа, “У цэнтры ўвагі родная зямля” - відэа – экскурсія. 2014 год – Год гасціннасці ў Рэспубліцы Беларусь. Да Году гасціннасці была аформлена кніжная выстава “2014 год – Год гасціннасці”, “Зямля мая, куточак Беларусі”. Праведзены мерапрыемства: “Мой край задумчивый и нежный оберег” – слайд-праграма, “Чаму так называецца мая вёска” – гадзіна краязнаўства, “Зямля мая добрая” – экскурсія. Прайшоў агляд-конкурс на лепшую пастаноўку па патрыятычнаму выхаванню: “Старонкі памяці”. Праведзена літаратурна – музычная кампазіцыя “Хоть давно отгремела война”. 2015 год у Рэспубліцы Беларусь абвешчаны Годам моладзі. Бібліятэчнае абслугоўванне маладых людзей садзейнічае падтрымцы і развіцці чытання, павышэнню інфармацыйнай пісьменнасці, пашырэнню кругагляду асобы, засваенню духоўных каштоўнасцяў у мэтах іх пазітыўнай самарэалізацыі. У бібліятэцы прайшоў Тыдзень моладзі “С книгой в будущее: молодёжь и библиотека”. Праведзены мерапрыемства: “Чтение. Взгляд молодёжи” – дыскусія, “Через книгу к миру и согласию” – вечер славеснасці, “Репертуар для моднага чтения” – агляд літаратуры, “Молодёжные субкультуры. Знаки времени” – слайд-праграма. У 2015 годзе бібліятэка прыняла ўдзел у конкурсе па прапагандзе беларускай літаратуры: “Па жыцці з беларускай кнігай”. Прайшло літаратурнае свята “Па жыцці з мовай і кнігай беларускай”. На мерапрыемстве прагучалі цудоўныя словы пра беларускую кнігу, родную мову. Дзеці ўбачылі ўрыўкі з п’сы Янкі Купалы “Паўлінка”, з твора Віталя Вольскага “Несцерка”, ўдзельнічалі ў віктарыне “Жывая спадчына”. Для вучняў бібліятэкар правяла абзор літаратуры “Залатая скарбонка літаратурнай спадчыны “, урычыла ім ганаровыя граматы. 2016 год – Год культуры. Была праведзена шмат цікавых і запамінальных мерапрыемстваў: “Мележаўскія чытанні: не канула ў нябыт яго імя…” – вечар, “Кандрат Крапіва і беларускі тэатр” – літаратурны час, “Вечнасць паэзіі” – вечар паэзіі, “Книга от древности к современности” – інтэрактыўнае падарожжа,“Вырастае ў полі лён” – вандроўка. У 2016 гаду бібліятэка прымала ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку работы па прафілактыцы шкодных звычак і прапагандзе здаровага ладу жыцця “Здоровый я – здоровая страна”. Па выниках конкурса заняла 1 месца.У рамках конкурсу праведзена свята здароўя “Встреча с доктором Айболитом”. На мерапрыемстве дзеці даведаліся, як важна выконваць рэжым дня, выконваць правілы асабістай гігіены, правільна харчавацца. Бібіліятэкар пазнаёміла дзяцей з кніжнай паліцай “Ад кнігі да здаровага ладу жыцця”. У канцы свята доктор Айбаліт пачаставаў усіх яблыкамі. 2016 гаду бібліятэка абслужыла 342 чытача, кнігавыда склала 5872 выданняў экземпляраў. Кніжны фонд складае 8938 экземпляров. Бібліятэка пастаянна займаецца ўдасканальваннем новых форм работы абслугоўвання чытачоў, пераймае вопыт работы лепшых бібліятэк. Сёння бібліятэка – гэта інфармацыйна-адукацыйны цэнтр, у якой чытачы могуць атрымаць пэўныя веды і ўменні, навучыцца самастойна шукаць, ствараць і эфектыўна выкарыстоўваць інфармацыю на любых носьбітах у мэтах вучэбнай і самаадукацыйнай дзейнасці, з карысцю і цікава правесці свой вольны час. (з архіва бібліятэкі)

Падпішыцеся на нашы навіны