Чырвона кніга Старадарожчыны

Чырвоная кніга Старадарожскага раёна змяшчае звесткі пра пэўныя віды птушак, насякомых, жывёл і раслін на тэрыторыі Беларусі, якія з’яўляюцца рэдкімі ці знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Яна заснавана па аналогіі з Чырвонай кнігай Беларусі, першае выданне якой выйшла ў 1981 г. Гэтую кнігу выдае Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. У кнізе для кожнага віду прыведзены беларуская, руская і лацінская назвы, статус аховы, пашырэнне, месцы пражывання (росту), колькасць (трапляльнасць) у прыродзе, звесткі пра размнажэнне і фіналогію, прычыны змены колькасці, магчымасць развядзення (вырошчвання) у няволі (у культуры), прынятыя і неабходныя меры аховы. У Чырвоную кнігу раёна ўключана …….. відаў ахоўных жывёлаў і …….. відаў ахоўных раслінаў. У спісе жывёлы – млекакормячыя, птушкі, паўзуны, насякомыя; расліны – грыбы, лішайнікі


13132022 1

Сон лугавы

Парадак казяльцовакветных. Сямейства казяльцовых. Сон лугавы статус аховы мае II катэгорыі. Рэдкі від, колькасць якога скарачаецца. Сярэднееўрапейскі від, які на Беларусі знаходзіцца на ўсходняй мяжы арэала. Дэкаратыўная і лекавая расліна. Адрозніваецца моцнай унутрывідавой зменлівасцю. Шматгадовая густапушаная травяністая расліна. Лісце двойчы - тройчыперыстассечанае. Парасткі вышыней 10-50 см, у час цвіцення на верхавінцы паніклыя, з пладамі моцна падоўжаныя і прамастойныя. Кветкі буйныя, адзіночныя званочкавыя, афарбаваныя ў розныя адценні фіялетавага колеру; лісцікі каля кветніка звонку густаапушаныя, даўжыней да 3 см і шырыней 1 см., на верхавінцы адагнутыя. Плод - шматарэшак. Цвіце ў красавіку-маі, пладаносіць у маі-чэрвені. Размнажэнне насеннае. Абмежавальныя фактары – гаспадарчае асваенне зямель, збор цвітучых раслін. Ахоўваецца ў Прыпяцкім запаведніку і гідралагічным заказніку "Чарэмшыца". Сустракаецца від "Сон лугавы" у раёне ў лясах каля весак Рубежы, Раз'езда Фалічы, на поўдні ад вёскі Аточка.


13122022 2

Барсук

Атрад драпежныя звяры. Сямейства куніцавых. Барсук мае статус аховы III катэгорыі. Рэдкі, уразлівы від, колькасць якога скарачаецца.

Адзіны від роду ў фаўне Беларусі і адзін з 4 падвідау барсукоў у фаўне Расіі і Сярэдняй Азіі. Даўжыня цела 65-85 см, хваста 12-18 см, масса дарослых самцоў да 12 кг. Самкі крыху меншыя. Восенню барсукі жырэюць і павялічваюць сваю масу у 1,5-2 разы. Тулава масіўнае, прыземістае. Канечнасці кароткія, з моцнымі кіпцюрамі, прыстасаванымі да рыцця зямлі. Агульная афарбоўка буравата-шэрая, з дробнай чорнай рабінай. Морда белая, уздоуж галавы праз вочы праходзяць чорныя палосы. Абмежавальныя фактары – незаконная здабыча і разбурэнне нор, інтенсіўнае асваенне лясоў і змяненне тыповых месцаў пражывання. павелічэнне фактару неспакою, гібель ад драпежных звяроў і бадзяжных сабак. Вядзе напаўнадземны спосаб жыцця. Дзень праводзіць у нары, выходзіць у прыцемках і ноччу. Жыве сем'ямі. Актыўны з красавіка па кастрычнік-лістапад. На зіму ўпадае ў спячку. Корміцца карэннем, цыбулінамі раслін, ягадамі, жалудамі, пладамі яблынь і груш, дажджавымі чарвямі лічынкамі і дарослымі насякомымі, грызунамі, яйцамі і птушанятамі. Полава^ спеласць у самак у 2 гады, у самцоў - у 3 гады. Цяжарнасць 9-12 месяцаў. У сакавіку - красавіку нараджаецца – 2-4- дзіцяці. Працягласць жыцця 12-15 гадоў. У 1981 г. у Беларусі налічвалася каля 2,8 тыс. асобін. Наглядаецца тэндэнцыя да зніжэння колькасці. Паляванне на барсука ў Беларусі забаронена з 1978 г. Месцы пражывання барсука выяўлены толькі на тэрыторы Новадарожскага лясніцтва (кв.48).


13122022_3

ШПАЖНІК (гладыёлус) ЧАРАПІЦАВЫ

Парадак касачакветныя. Сямейства касачовыя. Шпажнік (гладыёлус) чарапіцавы мае статус аховы III катэгорыі. Рэдкі від, які трапляецца ў не вялікай колькасці на абмежаваных тэрыторыях. Панеўрапейскі від, які знаходзіцца ў Беларусі каля ўсходняй мяжы арэала. Дэкаратыўная, лекавая і харчовая расліна. Шматгадовая клубнецыбульная травяністая расліна вышыней 40-80 см. 3 тонкімі прамымі сцебламі. Клубнецыбуліна шарападобная, дыяметрам 1-1,5 см. Ніжняе лісце лускападобнае, сцябловае - мечападобнае. Суквецце - аднабаковы густы колас, складзены з 3-11 буйных ружавата- або пурпурова-фіялетавых кветак даўжыней 2,5-3,5 см. Плод - кароткая зваротнаяйцападобная сухая каробачка. Цвіце у чэрвені-ліпені, пладаносіць у жніўні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае. Асушальная меліярацыя і антрапагенная трансфармацыя забалочаных зямель, касьба ў нявызначаныя тэрміны, выпас жывелы, збор квітучых раслін. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі з 1981 г. Ахоўваецца ў запаведніках і некаторых заказніках рэспубліканскага і мясцовага значэння. Месцы росту па тэрыторыі шсяго раёна.


13122022_4

ФІЯЛКА БАГНАВАЯ

Парадак фіялкакветкавыя. Сямейства фіялкавыя. Фіялка багнавая мае статус ІУ катэгорыі. Вельмі рэдкі, недастаткова вывучаны від, колькасць і стан якога выклікаюць трывогу. Сярэднееўрапейскі падтаежны рэліктавы від, які знаходзіцца ў Беларусі ў асобных лакалітэтах і астраўных месцах росту ў межах усходне-еўрапейскага фрагмента дыфузнага еўрапейскага арэала. Дэкаратыўная расліна. Шматгадовая травяністая расліна з доўгім тонкім каранявішчам і прамастойным кветаносам вышынёй 10-20 см. Лісце яйцападобна-трохвугольнае, з крылатым чарапком, па даўжыні амаль роўным ліставой пласцінцы, сабранае ў прыкаранёвую разетку. Прыліснікі да палавіны зрасліся з чаранком, за-лозістаапушаныя. Кветаносы з 2 прыкветнікамі, якія рана ападаюць. Кветкі буйныя (даўжынёй да 3 см), ліловыя, без паху. Плод - тупая прадаўгаватая каробачка. Цвіце ў красавіку-маі, пладаносіць у чэрвені. Размнажэнне насеннае. Насенне з мясістым прыдаткам, разносіцца ў асноўным мурашкамі. Абмежавальныя фактары – асушальная меліярацыя і гаспадарчая трансфармацыя зямель, празмерныя рэкрэацыйныя нагрузкі (вытоптванне, зрыванне цвітучых раслін), касьба, выпас жывелы. Ахоўваецца ў Прыпяцкім запаведніку, заказніках: "Мазырскія яры", "Шабрынскі". Сустракаецца від у паўночнай частцы раёна на тэрыторыі Залужскага лясніцтва – 1 км на захад ад в. Мішавічы.


13122022_5

БАРАНЕЦ ЗВЫЧАЙНЫ

Парадак Дзярэзы Сямейства Баранцовыя. Баранец звычайны мае статус аховы III катэгорыі. Рэдкі від, які трапляецца у невялікай колькасці на абмежаваных тэрыторыях. Галарктычны арктабарэальны від, які ў Беларусі знаходзіцца паблізу паўдневай мяжы арэала. Лекавая расліна. Шматгадовая вечназяленая расліна з узыходнымі аблісцелымі сцеблямі вышыней 10-20 см і кароткім карэнішчам. Сцябло дыхатамічна галінастае. Лісце цвердае вузка ланцэтнае суцэльнакройнае ці каля верхавінкі слабазубчатае, прыціснутае ці злёгку адагнутае, размешчана спіралямі падобна чарапіцы. Спарангіі жаўтаватыя, размешчаны па аднаму ў пазухах спаравілаў некалькі ніжэй верхавінкі сцябла. Спараносіць у ліпені. Размнажэнне споравае і вегетатыунае. За год адрастае на 2-3- мм. Абмежавальныя фактары – высечка лесу, асушэнне зямель, вытоптванне, і бескантрольная нарыхтоўка расліны. Занесены у Чырвоную кнігу Беларусі з 1981 г. Ахоўваецца ў Белавежскай пушчы, Бярэзінскім запаведніку. Створаны спецыялізаваныя батанічныя заказнікі мясцовага значэння. Месцы росту ў раёне. Спарадычна сустракаецца невялікімі купінамі ў лясах па ўсей тэрыторыі раёна.


13122022_6

ПАРХАВІК ВЯЛІЗНЫ (дажджавік гіганцкі)

Клас Базідыяльныя грыбы. Парадк Пархавікальныя. Сямейства Пархавіковыя. Пархавік вялізны (дажджавік гіганцкі) мае статус аховы II катэгорыі. Рэдкі від, колькасць якога скарачаецца. Галарктычны від з еёразійска-амерыканскім арэалам, малавядомы ядомы грыб (маладыя пладовыя целы), мае антыбіястычныя якасці. Пладовае цела вышыней да 50-60 см у дыяметры пласката-шарападобнае, сядзячае, каля асновы звужанае, складкаватае, са слабаразвітай стэрыльнай тканкай і карэннепадобным прыдаткам. Абалонка двухслаёвая. Вонкавы слой тонкі, белы, паступова бурэе, у стадыі спеласці захоуваецца толькі каля асновы. Унутраны слой тоўсты, мяккі, белы або буры, крохкі, абламваецца. Мякаць мяккая, мясістая, губчатая, белая, з прыемным пахам і смакам, спелая аліўкава-бурая, парашкаватая. Споры 3,5x 6 мкм, шарападобныя, гладкія або шурпатыя, бура-карычневыя. Грыбніца шматгадовая, пладовыя целы развіваюцца ў ліпені-верасні. Абмежавальныя фактары – змена ўмоў росту пад уздзеяннем антрапагенных фактараў. Меры аховы не прымаліся. Неабходна забарона збору грыбоў і арганізацыя ў месцах росту мікалагічных мікразаказнікаў. Сустракаецца ва ўроч. Чырвоны Вугал, у раёне сярэдняга цячэння р. Сіняроўкі.


13122022_7

СМЯРДЗЮХ (вясёлка) ЗВЫЧАЙНЫ

Клас Базідыяльныя грыбы. Парадк Фалальныя. Сямейства Смярдзюковыя. Смярдзюх звычайны (вясёлка) мае статус аховы II катэгорыі. Рэдкі від, колькасць якога скарачаецца. Немаральны від з еуразійска- афрыканскім арэалам; малавядомы ядомы грыб (маладыя пладовыя целы), шырока вядомы і папулярны сродак народнай медыцыны. Пладовае цела спачатку яйкападобнае, паўназемнае, вышыней да 7-8 см., дыяметрам 5-6 см., з доўгім тоўстым коранепадобным прыдаткам каля асновы, брудабелаватае. Абалонка трохслаевая: звонку і унутры плеукавая, шчыльная, са слізістай або студзяністай праслойкай. 3 ростам грыба абалонка разрываецца на 2-3 лопасці, якія захоўваюцца на аснове рэцэптакула - белай вераценападобнай губчатай ножкі вышынёй 10-12 і дыяметрам 3-4 см. 3 кароткай шапачкай на верхавіцы. Шапачка вышынёй 3-4 см., зверху прырослая да ножкі, укрытая слоем аліўкавай слізі з рэзкім пахам падлы. Споры у слізі 3-5 х 1-2 мкм, падоўжана-эліпсаідальныя, гладкія, бясколерныя, у масе жаўтаватыя. Расце на ўрадлівай глебе, гумусавы сапратроф, магчымы паразіт ружаў і вінаграда. Пладаносіць у ліпені-верасні. Размнажэнню спорамі спрыяюць насякомыя. Абмежавальныя фактары – нерэгламентаваны збор пладовых цел, уздзеянне антрапагенных фактараў. Ахоўваецца ў запаведніках і некаторых заказніках. Спарадычна сустракаецца па ўсей тэрыторыі раёна, асабліва ў паўднёвай яго частцы.


13122022_8

ЦЫБУЛЯ МЯДЗВЕДЖАЯ ЦІ ЧАРАМХА

Парадак ліліякветных. Сямейства цыбулевыя. Цыбуля мядзведжая мае статус II катэгорыі. Рэдкі від, колькасць якога хутка скарачаецца. Сярэднееўрапейскі немаральны рэліктавы від, які ў Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалімэтах і астраўных участках росту на паўночна-усходняй мяжы арэала. Дэкаратыўная, лекавая, меданосная і харчовая расліна. Шматпладовая травяністая расліна з адзінакавай вузкай белай цыбулінай і трохгранным кветаносам вышыней 15-40 см. Лісце шырокае з ланцэтнай або падоўжана-ланцэтнай пласцінкай, паступова звужанай у чаранок. Кветкі белыя (зорачкі) з 6 завостранымі пялёсткамі, сабраныя ў паўшарападобны густы парасонік. Плод - шарападобная трохгранная каробачка. Насенне чорнае. Эфемераід. Цвіце ў маі-чэрвені, пладаносіць у чэрвені - ліпені. У канцы ліпеня заканчвае вегетацыю. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае. Абмежавальныя фактары – высечка лесу, лесамеліярацыя, вытоптванне, масавы збор цыбулі мядзведжайяк харчовай расліны. Ахоўваецца ў Белавежскай пушчы, Бярэзінскім запаведніку, у батанічных заказніках, забаронены яе збор і продаж. Занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі з 1981 г. Сустракаецца ў раёне ў лясах на поўдні в. Аляксандраўка.


13122022_9

СТАФІЛІН ПАХУЧЫ

Атрад цвёрдакрылых. Сямейства стафілінідаў. Стафілін пахучы мае статус аховы III катэгорыі. Рэдкі від, на Беларусі знаходзіцца каля паўночнай мяжы аоэала, колькасць скарачаецца. Від з нешматлікага ў фаўне Беларусі роду. Вялікі жук. Цела даўжыней 20-32 мм, падоўжанае, чорнае, матавае, з вельмі густой пункціроўкай. Надкрылы ўкарочаны і прыкрываюць толькі першыя два тэргіты брушка, роўныя з пярэднеспінкай; крылы развітыя. Галава вялікая, вусікі і ногі чорныя. Абмежавальныя фактары – невядомы. Асаблівасці біялогіі не вывучаны. Меры аховы не прымаліся. Від пражывае ў наваколлі г. Старыя Дарогі (пас. Новы) у лісцёвых лясах на ўзлесках..


13122022_10

СКАКУН ПЯСЧАНЫ (Арэнарыя)

Атрад цвёрдакрылых. Сямейства жужалі. Скакун пясчаны мае статус аховы Ш катэгорыі. Рэдкі від. Адзіны від політыповага роду ў фаўне Беларусі. Жук даўжынёй 6,5 -10 мм. Верх медна-зялёны, матавы. Надкрылы з 2 тонкімі, вельмі выгнутымі белымі перавязямі і верхавінкавай плямай. Сярэдзіна пярэдняспінкі з рэдкімі белымі валаскамі, на надкрылах грубая рэдкая пункціроўка. Ніз і ногі зялёныя з металічным бляскам, стэрніты грудных сегментаў і бакавая паверхня брушка пакрыты доўгімі белымі валаскамі. Аснова ротавых частак і верхняя губа белыя. Абмежавальныя фактары – забруджванне і рэкрэацыйнае выкарыстанне месцау пражывання віду. Жукі трапляюцца ў чэрвені-жніўні. Кормяцца мурашкамі. Жыццевы цыкл не вывучаны. Меры аховы не прымаліся. Неабходна арганізацыя заказніка ў вядомым месцы пражывання скакуна пясчанага. На Старадарожчыне назіраўся скакун на паўдневым беразе воз. Непрык у маі 2003 г.


13122022_11

ЖАЎТУШКА ТАРФЯНІКАВАЯ

Атрад лістакрылыя. Сямейства Бяланкі. Жаўтушка тарфянікавая мае статус аховы II катэгорыі. Від, колькасць якога хутка скарачаецца. Адзін з трох відаў роду, які пашыраны ў Беларусі. Даволі вялікія матылі. Размах крылаў 40-50 мм. Агульны тон крылаў самцоў лімонна-жоўты з шырокай цемнай аблямоўкай, ніз крылаў жоўты, заднія крылы з шараватым апыленнем. Крылы самак белаватыя з зеленаватым адціннем. Аблямоўка больш расплыўчатая, пярэднія крылы знізу белыя з жоўтымі краямі, заднія - як у самцоў. Махры ўсіх крылаў яркія, ружавата-чырвоныя. На пярэдніх крылах па адной чорнай кропцы. Абмежавальныя вактары распаўсюджвання – монафагія, вусені развіваюцца толькі на ягадах дурніцах. За год дае адно пакаленне. Лёт матылёў у чэрвені-ліпені. Вусені зялёныя з ярка-жоўтымі бакавымі палосамі, аблямаванымі знізу чорнай лініяй, паяўляюцца ў канцы чэрвеня, пасля перазімоўкі некалькі разоў ліняюць і акукліваюцца. Кормяцца лісцем дурніц. Занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі з 1981 г. Сустракаецца спарадычна па ўсей тэрыторыі раена, пераважна на балотах, радзей у забалочаных лясах.


13122022_12

МАХАОН

Атрад Лускакрылых. Сямейства паруснікі. Махаон мае статус аховы III катэгорыі. Рэдкі від. Колькасць скарачаецца. Адзін з 4 відау роду ў фаўне Палеарктыкі. Адзіны прадстаунік роду ў фаўне Беларусі. Вялікі яркі матыль. Размах крылау 70-90 мм. Агульны фон крылаў ярка-жоўты з чорнымі аблямоўкамі і плямамі. Уздоўж аблямоўкі жоўтыя лункі, на задніх крылах сіні налёт, каля задняга вугла чырвоная пляма з сінім водбліскам. Абмежавальныя фактары – пагаршэнне стану або поўнае знішчэнне месцаў пражывання ў выніку гаспадарчай дзейнасці - асушальнай меліярацыі і асваення поймавых зямель, выпасу жывелы, лесанарыхтовак. На большай частцы арэалу дае 2 пакаленні за год. Можа ўтвараць мноства экалагічных рас, якія ў шэрагу выпадкаў разглядаюцца як падвіды. Лёт матылёў з мая па жнівень. Матылі кормяцца на кветках. Вусені з чэрвеня па верасень кормяцца на раслінах сямействаў парасонавых, складанакветкавых, губакветкавых. Зімуе кукалка. Забарона адлову матылёў. Від сустракаецца на поймавых лугах верхняга цячэння р. Сіняроўкі і спарадычна ў паудневай частцы раёна.


13122022_13

МЯДЗЯНКА

Атрад лускаватых. Сямейства вужовых. Мядзянка мае статус аховы II катэгорыі. Рэдкі від, колькасць скарачаецца. Адзін з 2 відаў у фауне Беларусі і болын за 1700 відау сямейства ў сусветнай фаўне; адзін з 2 відау роду ў свеце. Даўжыня 50-82 см. Луска гладкая, што вызначае назву "гладкі вуж", якая зрэдку трапляецца. Зрэнка круглая. Афарбоўка верхняй часткі цела пераважна шэрая, вар'іруе ад шэра-бурай да чырвона-бурай і медна-чырвонай. Уздоўж спіны 2-4 рады дробных рознай кантрастнасці плямак, якія могуць злівацца ў суцэльную палоску. Абмежавальныя фактары – павелічэнне рэкрэацыйнай нагрузкі на месцы іх пражывання. Знішчэнне насельніцтвам з-за пашыранай памылковай думкі аб ядавітасці мядзянкі. Корміцца ў асноўным яшчаркамі, радзей – дробнымі млекакормячымі, насякомымі. У жніўні-верасні самка яйцажыванараджае 2-15 дзіцянят даўжыней 125-170 мм. Агульны ахоўны рэжым на запаведных тэрыторыях, спецыяльныя меры не прымаліся. На тэрыторыі раёна від сустракаецца ў лясах Новадарожскага лясніцтва, і пазіраўся у прыбрэжным лесе ніжняга цячэння р. Сіняроўка ў маі 2003 г.


13122022_14

ВЯЛІКІ БУГАЙ

Атрад буслападобных. Сямейства чаплевых. Вялікі бугай мае статус аховы II катэгорыі. Рэдкі пералётны від, колькасць якога скарачаецца. Адзіны ў Беларусі прадстаўнік роду. Даўжыня цела 60-70 см, маса каля 1,3 кг, размах крылаў 1,25-1,35 м. Пераважае цёмна-вохрыстая афарбоўка з цёмнымі стракацінамі на пёрах, верх галавы, спіна, хвост і канцы крылаў чорныя. Ногі і дзюба жоўта-зялёныя. Абмежавальныя фактары – асушэнне балот, знішчэнне прыбярэжных трысняговых, рагозавых, чаротавых, хмызняковых зараснікаў, адстрэл птушак, фактар неспакою. Прылятае 5-26 красавіка. Гняздуюцца парамі. У месцах, дзе жыве некалькі пар, галасы чутны да чэрвеня, у тым ліку і днём. У кладцы 3-5, часам 7 яек. Наседжвае переважна самка на працягу 25-26 сутак, пачынаючы з першага яйка. Адлятае ў вырай у верасні-кастрычніку. Корміцца рыбай, земнаводнымі, воднымі насякомымі, вадзянымі палёўкамі і іншымі грызунамі. Неабходна стварэнне мікразаказнікаў. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі з 1981 г. На тэрыторыі раёна прысутнасць вялікага бугая вызначана па голасу каля размытай дамбы ў зарасніках трыснягу на ўсходнім беразе Любанскага вадасховішча.


13122022_15

ВЯЛІКАЯ БЕЛАЯ ЧАПЛЯ

Атрад буслападобных. Сямейства чаплевых. Вялікая белая чапля мае статус аховы III катэгорыі. Нешматлікі залетны від, гняздуюцца адзінкавыя птушкі. Адзін з 2 відаў, якія гняздуюцца ў Палеарктыцы. Даўжыня цела 85-102 см, маса 1,1-1,5 кг. Размах крылаў 1,4-1,7 м. Апярэнне снежна-белае, на плячах два пучкі рассуканых пёраў (агрэтак), якія заходзяць за вяршыню хваста. Гаспадарчая дзейнасць у поймах рэк (меліярацыя, касьба, выпас жывелы, рэкрэацыя). Біялогія вялікай белай чаплі ў Беларусі не вывучана. Гнёзды будуе пераважна на заломах трыснягу і іншай прыбярэжнай расліннасці, на вербах на вышыні 8-9 м ці на дубах. У кладцы 3-5 яек. Корміцца рыбай, воднымі і наземнымі насякомымі, грызунамі. Еўрапейская папуляцыя чаплі зімуе ў Міжземнамор’і, часткова ў Афрыцы. Ахоўваецца ў пойме Прыпяці ў Лунінецкім раёне ў біялагічным заказніку "Вусце Лані". Здабыча птушак і выманне яек з гнёздаў забаронены. На тэрыторыі раёна выяўлена месца пражывання вялікай белай чаплі ў кв.5 Новадарожскага лясніцтва, і паводле сведчанняў жыхароу в. Рухава белыя чаплі назіраліся на поўдні раёна ў 1997 г. у Пасецкім лясніцтве, кв.73.


13122022_16

ШЭРЫ ЖОРАЎ

Атрад жураўлепадобных. Сямейства жураўліных. Шэры журавель мае статус аховы II катэгорыі. Рэдкі, гнездавальны і нешматлікі пералетны від. Адзін у Беларусі нід з роду жураўліных. Буйная птушка. Знешне напамінае белага бусла. Даўжыня цела да 120 см, маса цела да 7 кг, размах крылаў 220-245 см. Апярэнне шэрае, шыя ззаду і з бакоў белая, задняя частка цела і патыліца голыя, чырвоныя, дзюба зеленавата-шэрая, ногі чорныя. Меліярацыя балот і неспакой ва ўгоддзях. Другарадныя адмоўныя фактары – выпас жывелы, часам браканьерства, знішчэнне птушак драпежнікамі. 3 драпежных птушак ворагам жураўля з'яўляецца беркут. Прылятае ў Беларусь у сярэдзіне красавіка. Гнезды будуе на махавых купінах, на ўзвышша сярод трысняговых зараснікаў, на багнах і выкарыстоўвае іх па некалькі гадоў запар. Гнезды-пляцоўкі дыяметрам 0,7-1,0 м, складзеныя з сухіх галінак сасны, бярозы, вольхі, вярбы, багуну, асакі, трыснягу, падвею. Вышыня гнязда 0,09-0,5 см, дыяметр лажака каля 0,70 м. У кладцы 2-3 яйцы. У канцы ліпеня маладыя жураўлі ўжо лятаюць. У другой палове жніўня жураўлі збіраюцца ў чароды ў пастаянных месцах адпачынку і кармлення. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі з 1981 г. Здабыча віду ў Беларусі забаронена. Дзве асобіны заўважаны ў 1,5 км на ўсход ад в. Макарычы 6 верасня 2003 год.


13122022_17

ЧОРНЫ БУСЕЛ

Атрад буслападобных. Сямейства бусліных. Чорны бусел мае статус аховы III катэгорыі. Рэдкі, уразлівы від, колькасць якога ў шэрагу раёнаўу Беларусі стабілізавалася ці ўзрасла. Адзін з 5 відаў роду ў сусзегнай фауне, адзін з 3 відаў у фаунеПалеарктыкі, ў Беларусі жыве 2 віды роду. Даўжыня цела да 100 см, маса да 3 кг. Спіна, галава і шыя чорныя, бруха і падхвосце белыя, дзюба і ногі чырвоныя. Абмежавальныя фактары – знішчэнне яек і птушанят шэрымі варонамі, падзенне гнёздаў на зямлю ад моцнага ветру, нападзенне на вывадкі мядзведзяў і іншых драпежнікаў, асобныя выпадкі высечкі гнездавальных дрэў. Прылятае ў пачатку красавіка. Гнёзды робіць у разгалінаваннях кроны, часцей на дубах, соснах і вольхах. Размяшчаюцца на вышыні 5-26 м. У кладцы 3-5 яек. Кладку наседжваюць абедзве птушкі 33-38 сутак. Маладыя буслы пакідаюць гняздо 25-30 ліпеня. Корміцца дробнай рыбай, земнаводнымі і беспазваночнымі, часам паўзунамі і птушкамі. Уключаны ў дадатак 2 "Канвенцыі аб міжнародным гандлі відамі дзікай фаўны і флоры, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення". Ахоўваецца у Бярэзінскім і Прыпяцкім запаведніках, у Белавежскай пушчы, дзесятках заалагічных заказнікаў. У Віцебскай вобл. выдзелены ахоўныя зоны (радыус 250 м ) вакол вядомых жылых гнёздаў. Гэты вопыт аховы распаусюджваецца і ў іншых абласцях. На тэрыторыі раёна выяўлены месцы пражывання ў Залужскім (кв.30,35), Новадарожскім (кв.4,5), Фаліцкім (кв.29) лясніцтвах. Адна асобіна назіралася ў наваколлі возера Непрык, 6 асобін заўважана побач з Сінягоўскім каналам каля ўроч. Бажон у чэрвені 2002 г., 2 асобіны назіраліся ў 2 км на паўднёвы захад ад в. Мішавічы каля р. Пціч.

Падпішыцеся на нашы навіны