Панядзелак, 22 Чэрвень 2026 10:10

Будзь сучасны — чытай беларускае

19 чэрвеня Старадарожская раённая цэнтральная бібліятэка ў рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» правяла літаратурны конкурс «Будзь сучасны — чытай беларускае» для дзяцей, якія адпачываюць у выхаваўча-аздараўленчым лагеры «Крыніца». Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з кніжнымі навінкамі беларускіх пісьменнікаў, паказалі веды ў гульні «Перакладчык».

Панядзелак, 22 Чэрвень 2026 06:02

Беларускі пояс: зручны і прыгожы

19 чэрвеня ў Горкаўскай сельскай бібліятэцы, ў рамках праекта “Кожная пятніца – роднае сваё”, прайшла экскурсія “Беларускі пояс: зручны і прыгожы”. Бібліятэкар расказала пра паясы – адну з галоўных беларускіх рэліквій, якія сімвалізіруюць нацыянальнае мастацтва.

Пятніца, 12 Чэрвень 2026 12:14

Мая Радзіма — Беларусь

У Языльскай сельскай бібліятэцы ў рамках праекта «Кожная пятніца — роднае сваё» прайшла гісторыка-патрыятычная гадзіна «Мая Радзіма — Беларусь». Падчас сустрэчы дзеці ўбачылі ўсю прыгажосць нашага краю, пазнаёміліся з сімваламі Беларусі, з гарадамі Рэспублікі Беларусь, з традыцыямі і звычаямі беларусаў, атрымалі ўяўленне аб беларускіх народных рамёствах і асаблівасцях нацыянальнай кухні. Бібліятэкар звярнула ўвагу і на такую рысу характара беларусаў, як добразычлівасць. Падлеткі ўпэўніліся, што нам ёсць чым ганарыцца і нам ёсць што зберагаць.

У Палажэвіцкай сельскай бібліятэцы прайшла краязнаўчая завалінка “Адкрываем Радзіму - пазнаем сябе”. У ходзе мерапрыемства рабяты адправіліся ў падарожжа па роднай Беларусі, пазнаёміліся з прыродай, выдатнымі мясцінамі, даведаліся пра беларускія традыцыі, успомнілі знакамітых людзей краіны.

Панядзелак, 18 Май 2026 08:27

Казкі дзеда Васіля

15 мая бібліятэкар Горкаўскай сельскай бібліятэкі для вучняў ДУА “Горкаўская сярэдняя школа Старадарожскага раёна” правяла літаратурную гадзіну “Казкі дзеда Васіля”, прысвечаную 115-годдзю з дня нараджэння Васіля Віткі. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар распавяла дзецям пра жыццё і творчасць знакамітага пісьменніка. Творы В. Віткі вельмі разнастойныя — гэта лічылкі, жарты, пацешкі, байкі, казкі, загадкі. Творчасць гэтага выдатнага мастака цесна связана з вопытам народнай педагогікі, прасякнута імкненнем аўтара актыўна далучаць дзяцей да скарбаў роднай мовы, садзейнічаць іх духоўнаму і эстэтычнаму выхаванню. Дзеці адгадвалі загадкі, развучвалі лічылкі і гулялі ў гульні. Дзецям было весела і цікава.

Старонка 1 з 15

Падпішыцеся на нашы навіны